Наста Кудасава выпраўляецца ў восеньскі паэтычны тур па Заходняй Еўропе
Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва «Камунікат» наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Берлін з прэзентацыямі новай кнігі «Лірыка».

Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта «Лірыка» стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі, піша bellit.info.
Падчас размовы гаворка пойдзе:
— пра кнігу «Лірыка» і прынцыпы адбору вершаў для яе;
— пра паэзію, напісаную паміж Радзімай і эміграцыяй;
— пра боль страты, надзею і здольнасць слова вяртаць унутраную раўнавагу;
— пра тое, чаму вершы Насты Кудасавай асабліва важна слухаць у аўтарскім выкананні;
— пра месца беларускай мовы і літаратуры ў сучаснай Еўропе.
Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб захоўваць памяць, пераадольваць адлегласць і заставацца сабой.
Расклад сустрэчаў:
10 верасня / Прага
Пачатак а 19:00
Cafe Time Music — Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)
11 верасня / Браціслава
Пачатак а 17:45
Bratislavska Platforma Mladych
Štefanikova 35
12 верасня / Вена
Пачатак а 18:00
Unlimited Democracy
Operngasse 20, 1040 Wien, Austria
13 верасня / Цюрых
Пачатак а 18:00
Josefstrasse 102, 8005 Zürich
Punto de Encuentro
Час і месца сустрэчы ў Берліне яшчэ ўзгадняюцца. Сачыце за абвесткамі.
На кожнай прэзентацыі будзе набыць кнігі Фундацыі Kamunikat.org.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Высохли цветы
Мне никто не нужен
Кроме ты.
Осень наступила,
Расцвела капуста,
В полковниках проснулись,
Все половые чувства.
Но все в Польшчы девки,
Не с кем полюбиться,
Любят девки гранты,
И заграничных принцев.