Свет

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Паліцыя Славакіі прадухіліла падпал завода па вытворчасці беспілотнікаў.

Паводле звестак праваахоўнікаў, двух падазраваных у планаванні дыверсіі затрымалі ў Славакіі, яшчэ аднаго — у Германіі. Пацярпелых і шкоды няма, піша Moscow Times.

На аб’екце працавалі каля 70 супрацоўнікаў, а кошт маёмасці ў цэху складаў дзясяткі мільёнаў еўра. Паліцэйскія канфіскавалі гаручую сумесь, інструменты, мабільныя тэлефоны, відэакамеру і план. Канфіскаваная гаручая сумесь была напалмам. Следства па крымінальнай справе працягваецца.

Цэллю быў завод беспілотнікаў украінскай кампаніі Skyeton у горадзе Прэшаў. Яе офіс у Кіеве ўжо быў знішчаны ў выніку расійскай атакі ў маі 2026 года.

Кампанія Skyeton наладзіла выпуск дронаў Raybird у Славакіі праз даччыную структуру Tropozond. БПЛА Raybird у рэальным часе перадае каардынаты цэляў і інтэгруецца з артылерыйскімі сістэмамі HIMARS, Caesar і Krab.

Кампанія загадзя рыхтавалася да атак і размеркавала вытворчыя магутнасці па розных рэгіёнах Украіны і за мяжой. У 2025 годзе Skyeton і брытанская абаронная кампанія Prevail Partners абвясцілі аб стварэнні сумеснага прадпрыемства Skyeton Prevail Solutions. На сумеснай вытворчасці ў Вялікабрытаніі планавалася наняць 160 чалавек. Таксама кампанія супрацоўнічае з дацкай Quadsat.

У Еўропе адбылося некалькі інцыдэнтаў на прадпрыемствах, звязаных з пастаўкамі зброі Украіне.

15 жніўня ў Таліне адбыўся падпал будынка, які выкарыстоўвае эстонская кампанія Milrem Robotics. Яна вырабляе вайсковую робататэхніку і пастаўляе сістэмы Украіне. Пазней у Латвіі затрымалі траіх яе грамадзян па падазрэнні ў арганізацыі падпалу. Эстонскія ўлады расследуюць магчымую датычнасць Расіі.

13 жніўня на заводзе KNDS Ammo Italy у Калефера недалёка ад Рыма адбыўся магутны выбух. Прадпрыемства ўваходзіць у абаронны холдынг KNDS, які пастаўляе зброю Украіне. Завод пад Рымам вырабляе боепрыпасы для сухапутных і ваенна-марскіх сіл. У Кіеве працуе даччыная кампанія KNDS Ukraine, якая супрацоўнічае з украінскай абароннай прамысловасцю.

Чацвёрты эпізод адбыўся 10 жніўня. Пажар пачаўся на тэрыторыі прадпрыемства EMCO каля вёскі Беліца ў Балгарыі. Каля 300 работнікаў прадпрыемства эвакуявалі. EMCO належыць балгарскаму зброеваму магнату Эміліяну Гебраву. Яго кампаніі пастаўлялі ўзбраенне Украіне з 2014 года. Прычыны пажару на складзе боепрыпасаў расследуюцца.

Каментары

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць