Свет11

Недавага 10 грамаў каштавала пекару ў Баварыі 15 тысяч еўра

У верасні 2025 года ў гарадку Пфафенгофен-на-Ільме пакупнік набыў у пякарні палову буханкі хлеба за 2,40 еўра — гэта значыць роўна за палову кошту цэлай буханкі.

Вярнуўшыся дадому, ён паклаў набыты хлеб на вагі і выявіў недахоп у 10 грамаў у параўнанні з дакладнай вагой паловы буханкі. Кліент вярнуўся ў краму і запатрабаваў кампенсацыю, піша DW.

Кіраўнік пякарні Марцін Брэйтнер не ўспрыняў гэта ўсур’ёз. Ён спаслаўся на тое, што ў яго сямейным прадпрыемстве буханкі хлеба ўжо 60 гадоў рэжуць такім чынам, і жартам сказаў: «Што-небудзь губляеш, што-небудзь знаходзіш». Але пакупнік гумару не ацаніў і пакінуў краму раззлаваным, прыгразіўшы «наступствамі».

Раззлаваны кліент падаў скаргу, і праз некалькі тыдняў на прадпрыемства Брэйтнера прыйшлі з праверкай дзяржаўныя інспектары.

Па выніках праверкі пекару забаранілі прадаваць ва ўсіх яго крамах палавінкі буханак, калі іх не будуць дакладна ўзважваць на адкалібраваных прэцызійных вагах, а кошт не будзе разлічвацца зыходзячы з вагі з дакладнасцю да цэнта.

Брэйтнеру давялося абсталяваць такімі вагамі ўсе касы шасці яго крамаў у Пфафенгофене і ваколіцах. Персанал гандлёвых кропак таксама давялося спецыяльна навучыць працаваць з новым абсталяваннем. Усё гэта абышлося фірме прыкладна ў 15 000 еўра.

Пры гэтым пакупнікі зноў засталіся незадаволеныя: цяпер ім даводзіцца плаціць за палавінкі з дакладнасцю да цэнта, а касы перапоўненыя дробнымі манетамі.

Некаторыя пытаюцца, ці нельга акругляць кошт, як раней, — але Брэйтнер, навучаны горкім вопытам, вымушаны ім адмаўляць.

Іншыя пякарні ў горадзе зрабілі высновы з яго гісторыі. Спачатку яны перасталі прадаваць буханкі палавінкамі, а затым таксама ўсталявалі ў сябе дакладныя вагі.

Каментары1

  • Нават немцы з глузду з'ехалі (((
    26.08.2026
    А што, нельга было улічыць, што покуль ён нёс дадому і узважваў - то хлеб мог і крыху падсохнуць? Нават іхняй уладзе прасцей паралізаваць галіну з-за нейкага адзінага дзівака?

Цяпер чытаюць

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

Мінчукі выстраіліся ў вялікую чаргу па ўзбекскія дыні ФОТА3

У Кітаі вычысцілі вярхоўнага генерала. Гэтаму папярэднічала вялікая перастрэлка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць