Грамадства2020

Жонка адгаворвала падпалкоўніка ДФР браць хабары, а той казаў: «Атрымаю палкоўніка — і на пенсію». Першая пенсія прыйшла ўжо на арыштанцкі рахунак

Адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы» расказаў, як перасёкся ў СІЗА КДБ з палкоўнікам Дэпартамента фінансавых расследаванняў Аляксандрам Кійко, які трапіў туды літаральна на наступны дзень, як атрымаў новыя пагоны. Даведаўшыся пра гэта, іншы арыштант — менеджар «Мінскэнерга», — радаваўся і танцаваў, таму што аказалася: гэта якраз Кійко яго распрацоўваў і ўпёк у камеру. 

Адзін з суразмоўцаў «Нашай Нівы», які праходзіў пра СІЗА КДБ у 2024 годзе, расказаў феерычную гісторыю пра аднаго са сваіх сукамернікаў, які трапіў у камеру неўзабаве (па словах — на наступны дзень) пасля атрымання палкоўніцкіх пагонаў у Дэпартаменце фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Гаворка ідзе пра Аляксандра Кійко. Пасада на момант затрымання невядомая, але летам 2019‑га ён атрымліваў з рук тагачаснага кіраўніка КДК Леаніда Анфімава медаль «За бездакорную службу» як начальнік гарадскога міжраённага аддзела №2 упраўлення ДФР КДК па Мінскай вобласці.

Аляксандр Кійко, фота: АІС «Пашпарт»

Паводле дадзеных Belpol, Аляксандр Кійко нарадзіўся ў 1973 годзе, пачаў сваю кар'еру ў органах у 1994‑м як кантралёр Следчага ізалятара №1 («Валадаркі). 

У 1996‑м перайшоў ва ўчастковыя, потым — у патрульныя. У 1998 годзе звольніўся. У 2003 годзе пайшоў працаваць інспектарам у ДФР. 

Чым канкрэтна займаўся Кійко на службе, невядома. Але вядома, што за краты ён трапіў па абвінавачванні ў атрыманні хабару. 

«Кійко віну прызнаў і са следствам супрацоўнічаў, праўда, у камеры не расказваў, як і колькі браў і ці браў увогуле. Але казаў, што жонцы ягоная работа не падабалася і яна ўгаворвала яго звольніцца са службы, маўляў, не трэба мне нічога, а вось пойдзеш да прыватніка — мне будзе лепш. А ён адказваў, што яшчэ рана, маўляў, да палкоўніка дацягну — і тады звольнюся!

У выніку палкоўніка ён атрымаў — і адразу яго затрымаў КДБ па эпізодзе хабара. І вось бухгалтар ДФР перавяла яго першую палкоўніцкую пенсію разам з бонусамі за выслугу і заробкам на ягоны арыштанцкі рахунак у КДБ. Адкрылася акенца, і супрацоўнік «Амерыканкі» закрычаў матам, маўляў, Кійко, як гэта разумець, як здзек з супрацоўнікаў КДБ? Цябе ж потым пераводзіць у іншы ізалятар будуць, і мне па законе трэба будзе наяўнымі выдаць усё — 14 тысяч рублёў!» — расказаў нам былы вязень. 

Потым наш суразмоўца трапіў у іншы ізалятар, ужо не сістэмы КДБ, а сістэмы МУС.

Зайшоўшы ў камеру ён, канечне ж, адказваў на пытанні яе насельнікаў і расказваў, з кім і пры якіх абставінах перасякаўся раней.

«Ну і адзін чалавек кажа: пачакай, з кім-кім ты сядзеў? З Кійко? З ДФР? Пасля гэтага пляскае ў далоні і пачынае смяяцца, радавацца і прытанцоўваць. Я пытаюся, што такое? Аказваецца, што чалавек, якога так узрадавала навіна пра Кійко за кратамі — гэта былы начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва «Мінскэнерга» Дмітрый Шыкула, якога Аляксандр Кійко «распрацоўваў» і якому выносіў пастанову на арышт. Шыкула, мякка кажучы, быў не згодны з аргументамі следства і шчыра парадаваўся, што яго яшчэ нават не адправілі ў калонію, а аператыўнік па яго справе ўжо таксама трапіў за краты», — дадаў наш суразмоўца. 

Дзмітрыя Шыкулу, а разам з ім вядучага інжынера філіяла «Белэнергацепласецьбуд» Максіма Ярохіна і начальніка філіяла Рамана Савіна пачалі судзіць у судзе Ленінскага раёна Мінска ў жніўні 2024 па трох артыкулах, звязаных з атрыманнем хабару. 

Далейшы ягоны лёс, як і лёс Аляксандра Кійко, невядомыя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Hooch
    05.01.2026
    Гадзюкі жруць жабаў.
  • Жаба
    05.01.2026
    Гадзюку!
  • Жыта
    05.01.2026
    30 - 50 - 100 гадоу́ таму з Беларускай вёскі выходзілі паэты , вучоныя , пісьменьнікі , касманау́ты , прафэсура .
    Зараз амапау́цы , карнікі , вертухаі

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы12

Дзікія коні ў Валожынскім раёне хаваюцца ад спёкі на аўтобусным прыпынку ВІДЭА5

Дзяўчынка дапамагала бацьку секчы дровы, і гэта каштавала ёй двух пальцаў7

Ад удару дронам загінуў галоўны інжынер Запарожскай АЭС

Зяленскі адстаўляе папулярнага маладога міністра абароны. У таго не было ўзаемаразумення з Сырскім34

У Крыме п'яная расійская паліцэйская насмерць збіла беларуса — і ўцякла з месца аварыі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку6

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць