Аляксандр Лукашэнка 29 снежня падпісаў закон аб рэспубліканскім бюджэце Беларусі на 2026 год, паведамляе прэс-служба палітыка.

Даходы бюджэту запланаваныя на ўзроўні 54,4 мільярда рублёў, а выдаткі — 58,7 мільярда. У параўнанні з 2025 годам паступленні павялічацца на 12,4%, а выдаткі — на 10,4%.
Асноўны рост даходаў чакаецца за кошт падатку на дададзеную вартасць, падаходнага падатку, падатку на прыбытак, а таксама паступленняў ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Пры гэтым для большасці падаткаплацельшчыкаў падатковая нагрузка застаецца на ранейшым узроўні.
У бюджэце таксама прадугледжана дадатковае фінансаванне прыярытэтных сфер, у тым ліку навукі, аграпрамысловага комплексу і падтрымкі экспарту.
Дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту вызначаны на суму 4,3 мільярда рублёў, што складае менш за 1,5% валавага ўнутранага прадукту.
Каментары