Латвія завяршыла праект па ўзвядзенні агароджы на мяжы з Беларуссю і Расіяй. Пра гэта паведаміла дзяржаўная будаўнічая кампанія Valsts Nekustamie Ipašumi, якая была генеральным падрадчыкам работ.

Паводле інфармацыі кампаніі, на латвійска-расійскай мяжы пабудавана каля 280 кіламетраў плота, які ўтварае суцэльную перашкоду там, дзе гэта было магчыма з тэхнічнага пункту гледжання. Таксама адзначаецца, што ў эксплуатацыю ўжо ўведзена 72 кіламетры з 99 кіламетраў агароджы, узведзенай раней.
Беларуска-латвійская мяжа мае агульную працягласць каля 173 кіламетраў і з’яўляецца самай кароткай з усіх межаў Беларусі.
У прэс-рэлізе кампаніі прыводзяцца словы міністра ўнутраных спраў Латвіі Рыхардса Казлоўскіса. Ён падкрэсліў, што завяршэнне будаўніцтва памежнага плота павышае бяспеку жыхароў краіны, паколькі Латвія сутыкаецца з ціскам арганізаванай нелегальнай міграцыі з усходняга напрамку.
Таксама кіраўнік МУС адзначыў, што галоўнай мэтай краіны з’яўляецца стварэнне самай сучаснай памежнай службы на знешняй мяжы Еўрапейскага саюза.
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары