Свет88

У Гане мясцовы «прарок» абяцаў на Каляды сусветны патоп і падмануў. Людзі абураныя

У Гане паліцыя затрымала самазванага прарока па мянушцы Эба Ной (сапраўднае імя Эванс Эшун), які абяцаў надыход сусветнага патопу на Каляды, 25 снежня. Пра гэта паведаміла выданне My Joy Online.

Эба Ной у адным з відэа

Мужчына стаў вядомы напрыканцы лета 2025 года, калі пачаў сцвярджаць, што Зямлю чакае апакаліпсіс. 

На працягу некалькіх месяцаў у TikTok і YouTube з’яўляліся відэа, на якіх 30‑гадовы мужчына ў лахманах кантралюе будаўніцтва драўляных суднаў. Ён заяўляў, што закупіў больш за 250 тысяч дошак і што ягоныя каўчэгі — адзіны шанец на выратаванне.

Усяго такіх «каўчэгаў» планавалася пабудаваць дзесяць, прытым «прарок» прапаноўваў людзям выратаванне за грошы — кожны ахвотны мог аплаціць сабе месца на судне. Некаторыя верылі яму настолькі, што прыязджалі нават з іншых краін з асабістымі рэчамі.

Аднак 25 снежня, насуперак прагнозам, ніякага патопу не адбылося. Пасля гэтага Эба Ной заявіў, што канец свету нібыта проста адклалі дзякуючы яго малітвам і трохтыднёваму посту. 

Сітуацыя набыла яшчэ больш дзіўны характар, калі «прарок» з’явіўся на сцэне падчас канцэрта вядомага ў Гане рэпера. Будучы ў сваім звыклым адзенні ён заклікаў публіку весяліцца, бо пагроза апакаліпсісу, паводле яго слоў, адкладзена. Аднак гэта выклікала вялікае абурэнне сярод людзей, якія палічылі сябе падманутымі.

31 снежня «прарока» арыштавалі. Яму інкрымінуюць распаўсюд хлуслівай інфармацыі, якая выклікала страх і паніку, а таксама фальшывыя прадказанні.

Каментары8

  • Абу
    05.01.2026
    Гы - тут адзін абяцаў стабільнасць і мірнае неба.
  • Андрусь
    05.01.2026
    Вось ужо дзве тысячы гадоў цэлая купа людзей дагэтуль верыць у "страшны суд" і "царства гасподняе", і, каб нібыта "выратавацца" і не трапіць у пекла, а патрапіць пасля смерці ў тое царства, яны ходзяць у цэрквы і касцёлы, плацяць новаспечаным жрацам шалёныя грошы, купляюць свечкі і распавядаюць на споведзях дзе яны, з кім і ў якіх позах "саграшылі". Бо, калі не кінуць "на храм" і не купяць свечку ды не распавядуць бацюшку ці ксяндзу нейкую "клубнічку", то падчас канца свету спасцігне іх кара божая.
    І чым уся гэтая канцэпцыя лепшая ці горшая за тое, што прыдумаў той Эванс Эшун з Ганы?
    То побач з ім на лаве падсудных маюць сядзець папа рымскі, сусветны патрыярх і ўсе ягоныя канкурэнты з мясцовых цэркваў, муфтыі, кіраўнікі пратэстанцкіх канфесіяў ды ім падобныя, якія гэтак жа, як і Эванс, дураць людзей ужо больш за 2000 гадоў.
    Ці гэта абраза пачуццяў вернікаў, бо ім вышэйпералічаныя асобы канкрэтную дату "страшнага суду" пакуль не пазначылі?
  • Žvir
    05.01.2026
    Tak, ludziej možna zrazumeć, niechta mo apošniaje prapiŭ pierad patopam, a tut, bac, žyccio praciahvajecca... Aburalna !

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіну не пусцілі італьянца ў вышыванцы, які дарогай нахвальваў Пуціна. Праз Threads за ім сачылі дзясяткі тысяч чалавек1

Трамп: Мы павінны абавязкова перамагчы на выбарах у Кангрэс, інакш пагражае імпічмент1

Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію2

Банк абавязалі вярнуць людзям грошы, якія незаконна збіраліся з іх некалькі гадоў1

ЗША рыхтуюцца да новай аперацыі па захопе расійскага танкера, які раней уцёк ад пераследу каля берагоў Венесуэлы7

Чаховіч адказаў Севярынцу: Гамафобія — прадукт лагернага мыслення homo sovieticus, а не хрысціянская каштоўнасць117

У Лагойску пекар адмаўляецца прадаваць свой хлеб пакупнікам, у якіх ёсць сабакі112

У Варшаве прэзентуюць новую кнігу Зянона Пазняка24

У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын6

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць