У Мінску з’явіўся новы аўтобусны маршрут, які выконвае ўсяго адзін рэйс на дзень
У віртуальным табло «Мінсктранса» і ў схемах маршрутаў «Сталічнага транспарту і сувязі» з’явіўся новы аўтобусны маршрут, піша Blizko.by.

Ён мае нумар 123Э і ідзе па маршруце «Люцынская — Дом Правасуддзя». Гэта значыць — з Каменнай Горкі да станцыі метро «Пятроўшчына».
Аўтобус выконвае ўсяго адзін абаротны рэйс у дзень: у 08:03 ён адпраўляецца з Каменнай Горкі і прыязджае ў канцавы пункт у 08:35. Зваротны рэйс стартуе ў 16:30 і прыязджае ў Каменную Горку ў 17:00.

Маршрут мае крыху іншую назву: «Люцынская — Школа («Малышок»)». Пазнаку «Малы» / «Малышок» даюць аўтобусам, якія падвозяць дзяцей у дзіцячыя садкі і школы.
Побач з канцавым пунктам знаходзіцца сярэдняя школа № 11 імя Жумаша Асаналіева, таксама вядомая як дапаможная школа-інтэрнат. Паводле інфармацыі з сайта школы, тут у тым ліку навучаюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і разладамі аўтыстычнага спектра.
Каментары