З кіроўцы МАЗа, які збіў насмерць інспектара ДАІ, спагналі 190 тысяч рублёў
Трагедыя адбылася 28 сакавіка 2024 года ў Пінскім раёне.

38‑гадовы жыхар Століна падчас абгону іншага аўтамабіля, які спыняўся па патрабаванні інспектара ДАІ, парушыў правілы дарожнага руху і збіў інспектара. Дарэчы, на гэтым участку дарогі абгон быў цалкам забаронены.
Крымінальны пераслед і папярэдняе расследаванне па гэтай справе былі спыненыя ў сувязі з актам амністыі.
Але ўпраўленне медыцынскага страхавання «Белдзяржстраха» прыняло рашэнне і выплаціла спадкаемцам загінулага суму страхавога пакрыцця — 190 тысяч рублёў.
Паводле заканадаўства, пры ўстанаўленні асоб, вінаватых у гібелі (смерці) супрацоўніка органаў унутраных спраў, прычыненні шкоды яго здароўю або маёмаснай шкоды яму ці яго блізкім, страхавыя сумы ў поўным аб’ёме спаганяюцца з вінаватай асобы.
У выніку суд задаволіў пазоў пракурора — рашэнне ўступіла ў законную сілу, паведамляе пракуратура.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары