Свет44

У ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расіі на выпадак правалу перамоў

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падрыхтавала новыя санкцыі супраць Расіі, але пакуль не спяшаецца іх увесці. Пра гэта паведамілі агенцтву Bloomberg еўрапейскія чыноўнікі, знаёмыя з сітуацыяй.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Усе цяпер сочаць за мірнымі перамовамі паміж Расіяй, ЗША і Украінай, аднак у Еўропе ўзрастае скепсіс адносна іх поспеху. Суразмоўцы адзначылі, што Масква, не дасягнуўшы вынікаў на полі бою, узмацніла ціск на Кіеў і спрабуе прымусіць яго прыняць нявыгадную дамову праз масавыя ўдары па энергетычнай інфраструктуры.

Вашынгтон пачаў рыхтаваць новыя санкцыі яшчэ ў снежні на выпадак, калі мірныя перамовы праваляцца. Абмяркоўваліся абмежаванні для расійскага энергетычнага сектара, а таксама меры супраць так званага «ценявога флоту» для перавозкі нафты і супраць трэйдараў, якія спрыяюць продажу расійскага паліва. Міністр фінансаў ЗША Скот Бесент абмяркоўваў гэтыя планы з групай еўрапейскіх амбасадараў, аднак канчатковае рашэнне пра санкцыі прымае прэзідэнт.

За год на пасадзе Трамп увёў абмежаванні толькі супраць «Раснафты» і «Лукойла» — пасля няўдалай спробы правесці двухбаковую сустрэчу з Пуціным у Будапешце ў кастрычніку мінулага года. Пасля гэтага ЗША прадставілі мірны план і ўзгаднілі яго з Украінай і ЕС. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адзначаў, што адзіным нявырашаным пытаннем застаецца тэрытарыяльнае. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін патрабуе вывесці войскі Украіны з неакупаванай часткі Данбаса і перадаць рэгіён пад кантроль Масквы, што для Кіева непрымальна.

23—24 студзеня ў Абу-Дабі прайшоў першы раўнд трохбаковых перамоў Расіі, ЗША і Украіны, другі раўнд запланаваны на 4—5 лютага ў закрытым фармаце. У Крамлі заявілі, што гатовыя да мірнага ўрэгулявання, але толькі калі Кіеў прыме «адпаведныя рашэнні» адносна тэрыторый. Трамп адзначыў, што прасіў Пуціна не біць па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры перад пачаткам перамоў, але Масква не рабіла гэтага толькі пару дзён.

Каментары4

  • бабруйчанін
    04.02.2026
    Ад чакання ўсё усралісь..
  • А Марыя і З. Пазьняк тут маюць рацыю на 100%
    04.02.2026
    Filipp, Трамп цісні мацней! плак - плак робяць расейскамоўныя і нашы ЭЗ ружовыя поні. Мы робім справу. FT: "Еўропа рызыкуе штурхнуць Беларусь бліжэй да пуціна, — кажа вызвалены лідар (M.K.) апазіцыі " Вось што стаіць у тытулу Financial Times (у сьвеце ніхто НН, ТУТ, Яндэкс не чытае), таму маскоўскія служкі і кінуліся на Марыю. Яны супраць НЕЗАЛЕЖНАЙ РБ(ВКЛ). А Марыя і З. Пазьняк тут маюць рацыю на 100%.
  • Woodoo Cult
    09.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць