Васьмікласніца ў расійскім Краснаярску абліла бензінам і падпаліла аднакласніка
Васьмікласніца абліла бензінам і падпаліла аднакласніка ў Краснаярску. У хлопца — апёкі не менш за 30% цела. Таксама яна збіла малатком яшчэ трох аднакласнікаў.

Па даных Mash, усё здарылася сёння ў школе №153. 14‑гадовая вучаніца восьмага класа пранесла ў навучальную ўстанову бутэльку з бензінам, — спачатку падпаліла ўнітаз у прыбіральні, пасля — аднагодка, ужо ў класе.
Хлопца патушылі супрацоўнікі школы, у яго апёкі спіны, твару і канечнасцяў 2‑3 ступені. Адзенне згарэла цалкам. Цяпер яго жыццю нічога не пагражае — з ім працуюць медыкі.
Таксама пры інцыдэнце пацярпелі трое школьнікаў.
Як высветлілася пазней, 14‑гадовая дзяўчынка спачатку падпаліла накрыўку ўнітаза ў прыбіральні, затым — зайшла ў клас і пачала абліваць аднакласнікаў бензінам. Некалькіх — зачапіла малатком, якім размахвала ва ўсе бакі.
Вучняў краснаярскай школы №153 эвакуявалі на вуліцу, дзяўчынку арыштавалі.
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары
Спрэс душылаўка едзе і душылаўкай паганяе.
А на наступны год будзе "Преступление и наказание" для ўжо падрыхтаваных падлеткаў.