Грамадства1515

Чарговая спроба ўладаў замяніць Tut.by? У Беларусі з’явіўся новы інфармацыйны партал

Называецца новы партал Times.by, адказвае за яго галоўная рэдактарка БелТА. Што вядома пра сайт, піша БАЖ.

Скрыншот партала Times.by

«Мультымедыйны інтэрнэт-рэсурс, які піша пра самае важнае і цікавае ў Беларусі і свеце», — так пазіцыянуе сябе Times.by.

Чытачу прапануюць рубрыкі «Палітыка», «Эканоміка», «Тэхналогіі», «Грамадства», «Стыль жыцця» і «Спецпраекты». Што да палітыкі, то тут у асноўным навіны з афіцыйнай дзяржаўнай хронікі.

Партал не мае беларускай версіі. Рэсурс не выглядае агрэсіўна прапагандысцкім, хаця прытрымліваецца агульных наратываў дзяржаўных СМІ. Вострых сацыяльна-грамадскіх сюжэтаў не назіраецца.

Калектыў з шасці журналістаў піша пра надвор’е, зорак спорту і музыкі, ДТЗ, астрапрагнозы, тэхніку, спосабы правесці доўгія святы і г. д.

Адна з журналістак — былая намесніца рэдактара «Мінск-Навін» Вікторыя Аль Алі.

Скрыншот партала Times.by

Само выданне з’явілася ў верасні 2025 года. ЗАТ «Таймс Медыя Груп» — заснавальнік партала — зарэгістраваны 8 ліпеня 2025 года.

Галоўнай рэдактаркай новага рэсурсу пазначана Алена Круталевіч. Яна ж з'яўляецца галоўнай рэдактаркай дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА.

Дырэктар ЗАТ «Таймс Медыа Груп» — Аляксандр Марцінкевіч, былы намеснік дырэктара Парка высокіх тэхналогій. Кіраўніцтва ПВТ цалкам змянілася ў траўні 2025 года.

«Ходзіць інфармацыя, што БелТА ўдзельнічае ў рэалізацыі гэтага медыяпраекта», — распавяла службе інфармацыі БАЖ асоба, знаёмая з сітуацыяй.

Паводле звесткак БАЖ, да новага праекта мае дачыненне і Tochka.by.

Tochka.by зарэгістраваны ў верасні 2022 года. Гэта быў першы ад 2020‑га афіцыйна зарэгістраваны ў краіне інфармацыйны рэсурс.

Усе правы на медыя належаць ЗАТ «Кропка дыджытал груп». Дырэктар — Ігар Рубан. Ён скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча СПА, у 2014 годзе Акадэмію кіравання. Працаваў у БелТА, быў прэс-сакратаром у Беларускай асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў, займаў пасаду намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях у прадуктовай IT-кампаніі «Белтрансспадарожнік», рэдагаваў «Веснік Белнафтахіма».

Галоўным рэдактарам выдання стаў былы прэс-сакратар агенцтва Sputnik Беларусь Павел Тухто. Раней ён кіраваў прадстаўніцтвам нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі ў Маскве.

Каментары15

  • Max
    06.01.2026
    памянялі трацкістау́ на камуністау́ ♣️
  • DeadDay
    06.01.2026
    Усе гэтыя персоны - смецце. Людзі не працуюць з хунтай. Марцінкевіч з ПВТ))), гэты чалавек нічого не разумее нават у жыцці.
  • Не чытаем такое
    06.01.2026
    "Лайт"-прапагандоны.

Цяпер чытаюць

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Усе навіны →
Усе навіны

Затрымалі членаў банды 1990‑х5

Магутная паводка накрыла Дагестан пасля моцных залеў

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі69

Пуцін назваў вайну ва Украіне праведнай барацьбой за будучыню пакаленняў16

Беларуса з Пецярбурга, які ствараў сайты, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Сёння Еўропа пяройдзе на летні час3

Бананы па 35 рублёў і буракі за 15: што і колькі каштуе на Камароўцы1

Расіянка, улюбёная ў Маскву, выйшла замуж за беларуса праз чатыры месяцы пасля знаёмства — і пераехала да яго ў Брэст22

Былыя зняволеныя журналісткі сустрэліся ў Варшаве2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Зміцер Дашкевіч сказаў, што трэба рабіць беларусам зараз, каб краіна стала свабоднай і незалежнай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць