У Каложскай царкве ў Гродне зноў зладзілі жывы вяртэп. Тут пасяліліся авечка, каза і двое ягнят.

Фота: БелТА
Жывёл да праваслаўных Каляд прывезлі з агратурыстычнага комплексу — гэтая традыцыя існуе ўжо некалькі гадоў.

Фота: БелТА
Вяртэп перадае атмасферу падзей, што адбыліся дзве тысячы гадоў таму, і нагадвае, што немаўля Ісус нарадзілася не ў палацы, а ў Віфлеемскай пячоры, побач з жывёламі, ціха і сціпла.

Фота: БелТА
Асабліва вялікую радасць жывы вяртэп прыносіць маленькім дзецям.

Фота: БелТА
Каментары