Навука і тэхналогіі22

У Каракасе амерыканскія спецназаўцы «бачылі» праз сцены. Што гэта за супертэхналогія?

Тэхналогіі, здольныя выяўляць людзей унутры будынкаў на адлегласці, сапраўды існуюць і выкарыстоўваюцца амерыканскімі сілавікамі.

Ручны радар DePLife, які «бачыць» праз сцены. Фота: MIT LL / dhs.gov

Невялічкая групка агентаў ЦРУ, паводле паведамленняў The New York Times, пачала таемна працаваць у Венесуэле яшчэ ў жніўні 2025 года. Выданне піша, што агенты змаглі сабраць падрабязныя звесткі пра лад жыцця і перамяшчэнні Нікаласа Мадура. А падчас аперацыі па яго захопе амерыканскія спецпадраздзяленні, як сцвярджаецца, атрымлівалі інфармацыю пра сітуацыю ўнутры будынкаў — быццам бы «бачылі» праз сцены.

Тэхнічныя падрабязнасці аперацыі афіцыйна не раскрываюцца, таму дакладна невядома, якія прыборы маглі выкарыстоўвацца. Адна з найбольш вядомых амерыканскіх сістэм гэтага тыпу — распрацоўка Лабараторыі Лінкальна Масачусецкага тэхналагічнага інстытута (MIT Lincoln Laboratory) пад назвай DePLife (Detection of Presence of Life — «Дэтэктар наяўнасці жыцця»).

Як паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША (DHS), першае пакаленне гэтай тэхналогіі ўжо паступова ўкараняецца ў працу паліцэйскіх дэпартаментаў па ўсёй краіне. Яе таксама закупіла Федэральнае бюро расследаванняў.

Асноўная перавага DePLife — магчымасць атрымаць каштоўную інфармацыю пра сітуацыю ўнутры будынка, не падыходзячы ўпрытык і не рызыкуючы жыццём. Радар здольны «зазірнуць» праз унутраныя перагародкі і знешнія сцены тыповых жылых дамоў. Для паліцыі гэта можа мець вырашальнае значэнне пры затрыманні ўзброеных злачынцаў або вызваленні закладнікаў.

Паведамляецца, што распрацоўшчыкі здолелі ўдасканаліць свае прылады. Ранейшыя версіі падобных сканараў патрабавалі поўнай нерухомасці — аператар павінен стаяць непарушна або прыціскаць прыладу да сцяны. Новыя алгарытмы кампенсацыі мікрарухаў дазваляюць тэхналогіі працаваць эфектыўна нават тады, калі прыбор знаходзіцца ў руках чалавека, які дыхае або злёгку пагойдваецца.

Гэты ж алгарытм выкарыстоўваецца і ў кампактным радары Tinyrad, які ўсталёўваецца на дроны. Сістэма аўтаматычна адымае вібрацыю матораў і ваганні ад ветру, пакідаючы толькі карысны сігнал.

Беспілотны радар Tinyrad. Фота: MIT LL / dhs.gov

Каб дабіцца такой дакладнасці, навукоўцы навучылі алгарытм адсякаць ілжывыя сігналы. Прылады пратэставалі з дапамогай металічных макетаў-прыманак, якія адлюстроўваюць радарныя хвалі гэтак жа моцна, як халадзільнікі ці іншая бытавая тэхніка. Радар навучыўся ігнараваць гэты «мёртвы» метал і бачыць толькі жывыя аб’екты.

Паведамляецца, што беспілотнік з радарам можа завісаць каля будынка і амаль імгненна вызначаць, ці ёсць нехта ўнутры. Гэта жыццёва важна не толькі падчас перастрэлак, але і для пажарнікаў, якім трэба знайсці пацярпелых у задымленых памяшканнях, дзе звычайныя камеры бяссільныя. 

На дасягнутым распрацоўшчыкі спыняцца не збіраюцца. Наступным крокам стане стварэнне алгарытмаў для кампенсацыі «вялікіх рухаў». Гэта дазволіць радару выдаваць ясную карцінку нават тады, калі дрон хутка ляціць вакол аб’екта, а аператар бяжыць да будынка. 

Каментары2

  • рэдактару
    06.01.2026
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]
  • ведаем тую тэхналогію
    07.01.2026
    вербоўка яна называецца.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

На паўднёвакарэйскім тэлебачанні пажартавалі пра магчымы шлюб Мікалая Лукашэнкі і дачкі Кім Чэн Ына11

Бясплатны начлег і ШІ замест гіда. Беларуска праехала тры краіны Еўропы за 16 дзён і €9001

100 балаў на цэнтралізаваным экзамене атрымалі 638 выпускнікоў1

Спявак Ap$ent выпусціў новую песню на беларускай мове. І паабяцаў, што такіх будзе больш3

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны46

Lego прэзентавала найбуйнейшы набор у гісторыі

Беларуска выйшла замуж за лонданскага мільянера, старэйшага на 41 год. Ён пакінуў ёй $400 тысяч з умовай маўчаць — а яна адсудзіла мільёны19

У Мінску прадаюць незвычайную аднапакаёўку5

Стаўка большая, чым жыццё: што азначае ліст Зяленскага Пуціну22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць