Грамадства1919

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»

Калі студэнтка Мінскага лінгвістычнага ўніверсітэта Настасся Марозава паехала на лета працаваць у дзіцячы лагер у ЗША, наўрад ці яна магла ўявіць, што гэтая паездка ўрэшце прывядзе яе ў Мексіку. Цяпер беларуска жыве ў Пуэбле, мае там уласную моўную школу і рыхтуецца атрымаць мексіканскае грамадзянства.

Настасся Марозава ў родным горадзе. Фота: anastasiamarozava / Instagram

Настасся Марозава вырасла ў Жлобіне, а пасля школы паехала ў Мінск вучыцца ў Лінгвістычным універсітэце. Дзяўчына валодае англійскай і іспанскай мовамі.

Як згадвае Настасся ў размове з журналістам мексіканскай газеты El Sol de Puebla, на апошнім курсе яна вырашыла паўдзельнічаць у студэнцкай праграме Work and Travel і паехала на лета ў ЗША. Падчас працы ў дзіцячым лагеры ў Паўночнай Караліне 21‑гадовая дзяўчына пазнаёмілася з Франсіска Радрыгесам. Хлопец быў яе равеснікам, таксама працаваў у лагеры і прыехаў туды з мексіканскага горада Пуэбла, аднаго з найбуйнейшых гарадоў Мексікі, размешчанага прыкладна за 100 кіламетраў ад сталіцы краіны, дзе вучыўся на юрыста.

Пасля заканчэння лета кожны вярнуўся ў сваю краіну, але адносіны працягнуліся, маладыя ездзілі адно да аднаго.

Так на адлегласці яны правялі каля двух гадоў. Пасля Франсіска паехаў вучыцца ў Мадрыд, і сустракацца стала прасцей. А затым атрымаў стажыроўку ў пасольстве Мексікі ў Маскве, дзе пара пяць месяцаў пражыла разам.

Калі стажыроўка скончылася і хлопцу трэба было вяртацца дадому, Настасся пачала ўсур'ёз думаць, ці не пераехаць ёй у Мексіку.

«Чаму б не пазнаёміцца з іншай культурай, літаральна з іншым светам і іншай краінай? Дый лепш спазнаць сябе. Бо гэта не проста паездка за мужчынам, гэта адкрыццё новых гарызонтаў», — дзеліцца дзяўчына сваімі тагачаснымі думкамі.

Настасся і Франсіска. Фота: anastasiamarozava / Instagram

Ад дыпламатыі і авіяцыі да моўнай школы

У чэрвені 2019 года 24‑гадовая Настасся пераехала ў Пуэблу. На той момант яна ўжо мела салідны прафесійны бэкграўнд. Яна паспела папрацаваць перакладчыцай для дыпламатычных місій Эквадора і Венесуэлы і нават перакладала падчас візіту дэлегацыі тагачаснага прэзідэнта Эквадора Рафаэля Карэа. Пазней дзяўчына працавала бортправадніцай у «Аэрафлоце».

Аднак працы на новым месцы не было. Давялося прывыкаць і да мясцовага ладу жыцця. Настасся кажа, што з дзяцінства прывыкла сур'ёзна ставіцца да пунктуальнасці, абавязкаў і дамоўленасцяў. У Мексіцы яна сутыкнулася з больш спакойным стаўленнем да таго, што планы могуць змяніцца або нешта пойдзе не так.

«Мне было вельмі цяжка. Але з часам я зразумела мясцовы прынцып: калі нешта ідзе не паводле твайго плана — нічога страшнага. Ніхто не памірае. Ты проста робіш высновы з памылак і ідзеш далей», — кажа дзяўчына.

У новай краіне Настасся вырашыла паспрабаваць зарабляць тым, што добра ўмела, і пачала выкладаць рускую мову. Спачатку яна зарэгістравалася на платформе для рэпетытараў SuperProf, дзе давала прыватныя ўрокі. Неўзабаве да выкладання рускай мовы для іспанамоўных дадалася іспанская для рускамоўных мігрантаў, якія толькі пераехалі ў Мексіку.

У 2020 годзе гэтая ініцыятыва перарасла ў паўнавартасны бізнэс — анлайн-школу Ruso con Rusa — «Руская з рускай».

Сёння праект працуе ўжо пяць з паловай гадоў. У камандзе Настассі пяць выкладчыц. Дзяўчына працягвае весці заняткі, а таксама стварае матэрыялы і методыкі, па якіх працуе школа. За гэты час яе вучнямі сталі больш за 330 чалавек з Мексікі, Чылі, Эквадора, Аргенціны, Венесуэлы і Іспаніі.

Цяпер Настасся рыхтуецца да экзамену на атрыманне мексіканскага грамадзянства. За сем гадоў, па словах дзяўчыны, Пуэбла стала для яе домам: тут яна жыве з мужам, развівае сваю школу і звязвае з гэтым горадам будучыню.

«Мае дзеці народзяцца тут», — запэўнівае беларуска.

Каментары19

  • Ого
    25.09.2026
    Не можа быць! Фантастыка! І вы па тыпу не ведалі, што Менск, а канкрэтна Менскі лінгвістычны - адзінц з цэнтраў вывучэння расейскай для замежнікаў?
  • Гаўрыла
    25.09.2026
    Беларуска як з гаўна куля
  • Пацьвярджэньня
    25.09.2026
    Ай ну не. Пра цётку, што працавала ў кадрах і ў Польшчы адкрыла ахенцыю па працаўладкаваньню ды якая хвалілася сваім дабрабытам было цікавей.

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка12

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

Намеснікам украінскага галоўнакамандуючага УСУ Драпатага прызначылі 32‑гадовага айцішніка2

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка12

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць