Вайна22

Украіна ўпершыню прымяніла ў баях на Данбасе баявых робатаў

Украінскія вайскоўцы заявілі, што ўпершыню ў гісторыі выкарысталі супраць расійскіх войскаў наземныя рабатызаваныя комплексы-камікадзэ. Пра гэта паведамілі ў Трэцім армейскім корпусе Узброеных сіл Украіны.

Скрыншот з відэа

Як паведамляецца, робатаў да месца баявога прымянення дастаўлялі бамбардзіровачныя беспілотнікі. У рамках аперацыі «Вівальдзі» іх скінулі больш чым за 10 кіламетраў углыб тэрыторыі Данецкай вобласці, якая кантралюецца расійскімі падраздзяленнямі.

Як сцвярджаюць украінскія вайскоўцы, пасля высадкі робаты, абсталяваныя камерамі, самастойна перамяшчаліся па расійскіх пазіцыях, выяўлялі цэлі і атакавалі іх. У Трэцім армейскім корпусе назвалі такую тактыку новым этапам выкарыстання наземных робатаў.

Новую тактыку назвалі «Грыфон» — у гонар пазыўнога ўкраінскага вайскоўца Грыгорыя Бача, які лічыцца зніклым без вестак яшчэ з 2023 года.

Камандзір корпуса Андрэй Білецкі заявіў, што толькі на другой фазе аперацыі «Вівальдзі» было забіта больш за 800 расійскіх вайскоўцаў, а агульныя страты расійскіх войскаў, паводле яго ацэнкі, перавысілі 3000 чалавек. Ён таксама адзначыў, што падчас штурмавых дзеянняў перад пяхотай выкарыстоўваюцца беспілотнікі і наземныя рабатызаваныя комплексы.

Па словах Білецкага, за апошнія некалькі тыдняў украінскім войскам удалося вызваліць больш за 125 квадратных кіламетраў тэрыторыі. У раёне Лімана, на поўнач ад Славянска-Краматорскай «лініі крэпасцяў» у Данецкай вобласці, украінскія сілы заявілі пра вызваленне населеных пунктаў Сярэдняе, Дзярылава і Шандрыголава.

Каментары2

  • уявім выкарыстанне ў беларускіх рэаліях
    27.09.2026
    а калі луку знішчыць робат-камікадзе з ШІ, якія могуць быць наступствы?
  • Карасер
    27.09.2026
    Так вроде давно же используют?

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне адрэагавалі на «заявы з-за мяжы» аб неабходнасці замены Зяленскага24

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць