Грамадства66

Намесніка дырэктара мазырскага каледжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Васіль Купрацэвіч шмат гадоў працаваў намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай працы ў каледжы Мазыра і быў тварам сваёй установы.

Васіль Купрацэвіч. Фота з ягонай старонкі ў Аднакласніках

Васілю Купрацэвічу 53 гады, ён родам з Жыткавічаў. У мужчыны ёсць жонка і дарослая дачка.

Васіль скончыў Мазырскі педагагічны ўніверсітэт і з таго часу працаваў у сферы адукацыі. У 2005 годзе Васіль атрымаў пасаду намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы ў Мазырскім дзяржаўным каледжы геалогіі. Гэта адзіная ў Беларусі навучальная ўстанова такога профілю, якая рыхтуе машыністаў буравых установак, лабарантаў хімічнага аналізу і іншых рабочых спецыялістаў для нафтагазавай і геалагічнай галіны.

Пазней Купрацэвіч стаў намеснікам дырэктара па вучэбна-вытворчай працы ў мясцовым каледжы будаўнікоў. Мужчына часта выступаў у прэсе, праводзіў прафарыентацыю і дапамагаў навучэнцам з размеркаваннем.

Па-за працай Васіль заўзяты грыбнік, які любіць фатаграфаваць. Таксама вядома, што Купрацэвіч з'яўляецца паляўнічым і мае ліцэнзію на зброю.

Гомельскі абласны суд вынес Васілю абвінаваўчы прысуд паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса Беларусі — «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Яму прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

Шматлікія крымінальныя справы апошняга часу па артыкуле аб «садзейнічанні экстрэмізму» былі звязаныя са «справай Гаюна».

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які быў створаны ў 2022 годзе, калі Расія праз Беларусь напала на Украіну. Праект адсочваў ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў, абапіраючыся на інфармацыю ад беларусаў. Каардынавала яго дзейнасць група актывістаў на чале з Антонам Матолькам.

«Справа Гаюна» пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю. Яны атрымалі паведамленні акаўнтаў, якія пісалі ў бот, а таксама іхнія ID і імёны карыстальнікаў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Искусство возможного
    27.09.2026
    15,000, вам уже ответили. Признали не А.Г.Л. а страну, вы это пропустили?
    Продолжение проводимой с 2020 года санкционной политики не решает проблемы политзаключенных/репрессий/демократических институтов. Но железно приведет к полному экономическому поглощению Беларуси. Она и так из формально независимого государства уже не саттелит или подконтрольная территория, а полноценная колония ( поезда ездят только в метрополию например), осталось рублики заменить и референдум провести. Что легко могут сделать как гикнется товарищ, везде "свои" люди расставлены уже. То что вы назвали "фоточки инстаграмм" единственный вариант противодействия. Или вы думаете, что вы соберёте белорусскую освободительную армию? Пока красно-зеленый камуфляж не перейдет Буг, этого не будет, и на счастье, пока это не произошло.
  • Час такі
    27.09.2026
    Тое, што ўчора было жах-жах, сёння ўжо нармальна. Пакуль што ўсіх нязгодных у газавых камерах не знішчылі.
  • Алесь.
    27.09.2026
    15,000, пэўна таму гэту "легітымную" і вывозілі спецслужбы ў Літву?
    Таму, мусіць, анічога і не маемо акрамя лукашэнкаўскага тэрора ў Беларусі. Ужо сёмы год. А гэтыя бясконцыя фотачкі, каму патрэбны, то няхай у сябе ў прыбіральні развесяць ды далей вераць што ў гэтым хоць нейкі сэнс цяпер ёсць. Не бачу аніякай карысці для беларусаў ад гэтых фотачак, акрамя фінансавання самой "лідаркі", яе мужа (які яшчэ і разборкі праводзіць - хто з іх у сям'і галоўны), офіса і іншых анікому не патрэбных (акрамя саміх фінансуемых на чале з "прэзідэнткі") кабінетаў ды каардыцыйных радаў. А ў гэты час ідзе сістэмнае знішчэнне ў Беларусі ўжо не правоў і свабодаў беларусаў (якія там правы амаль адразу з моманта прыхода да ўлады Лукі), а самаго беларускага народа. І замест падтрымкі свайго народа, то тых хто вымушаны быў з'ехаць у замежжа прымусілі верыць у "прэзідэнтку", "лідарку" і "проста красавіцу". І лёс БелСата, які на дзве траціны абрэзалі, за тое паставілі на чале "міністэрку", анікога анічому не навучыў. Цынічна ўсё гэта і жахліва.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам9

Расійскі беспілотнік ударыў у Кіеве па будынку Нацыянальнай акадэміі навук1

У Беларусі не працуе галоўная біржа грузаперавозак. Яе серверы стаялі ў Кіеве, куды цяпер б'е Расія3

Былога ідэолага Адміністрацыі прызначылі кіраўніком Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў3

Пяцярых каліноўцаў завочна асудзілі на 12 і 20 гадоў4

Лукашэнка аб прызначэнні генерала Муравейкі: Гэта мой асабісты выбар, мне трэба альтэрнатыўны погляд на сілавікоў22

Чатыры гады таму закрылі Чырвоны касцёл5

Новы начальнік Генштаба, старшыня Дзяржстандарту, кіраўнікі раёнаў — кадравыя прызначэнні2

Прызначаны новы міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»1

Арыштаваны міністр прыродных рэсурсаў выбраў «стратэгію Брыло»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць