Грамадства33

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам

Беларуская лёгкаатлетка, якая выступае за Польшчу, распавяла пра сваю сям'ю, якая засталася ў Беларусі. Яны не бачылася каля пяці год, піша «Белсат».

«У бацькоў шмат праблем», — сказала спартоўка ў інтэрвʼю польскаму выданню Sport.pl.

Паводле яе, яна не бачылася з бацькамі з 2021 года. «Застаюцца толькі часам відэаразмовы. Але здаралася, што некалькі месяцаў запар нават так не ўдавалася пабачыцца, бо да бацькоў прыходзілі розныя людзі і гэта было б для іх небяспечна», — прызналася Крысціна Ціманоўская.

Яна таксама патлумачыла, чаму не можа пабачыцца са сваякамі: «Сітуацыя такая: мой бацька знаходзіцца пад хатнім арыштам. А мама побач з ім». Спартоўка не ўдакладніла прычынаў.

Ціманоўская лічыць, што спартоўцам, і ў прыватнасці тэнісістцы Арыне Сабаленцы, «варта паспрабаваць зрабіць хоць што-небудзь для палітвязняў». Яна сама хацела б дапамагчы палітзняволенай лёгкаатлетцы Ганне Шпак, асуджанай у лютым 2025 года на тры з паловай гады па справе Гаюна.

«Але што я магу? Напісаць у Instagram, што яна несправядліва знаходзіцца ў зняволенні? Гэтым я нічога не даб’юся», — дадала бягуха.

Каментары3

  • Ў
    26.09.2026
    «Але што я магу? Напісаць у Instagram, што... Гэтым я нічога не даб’юся.»
    А што большае могуць іншыя спартоўцы, да якіх Ціманоўская зьвяртаецца, каб дабіцца выніку ?
  • Кожны можа
    26.09.2026
    А што я магу зрабіць я каб вызваліць палітзняволеных? Ай,нічога. Не спяшайцеся. Як кажуць, то можа трэба пераспаць з гэтай думкай? Падумаць заўтра. Падумаць пра гэта праз тыдзень, праз месяц, праз год. Калі не кідаць гэтую думку, яна прывядзе да яснага бачыння, што трэба табе зрабіць, і атрымаць вынік.
  • е
    26.09.2026
    Ў, много чего могут. Например уехать из колхоза, как это сделала героиня. Перестать приезжать на фотосессии для пропаганды. Говорить про оккупацию в интервью.

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары20

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Disney перазапусціць мультсерыял «Чорны плашч»2

Дрон пацэліў у офісны будынак у Кіеве. Пяцёра загінулых2

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»11

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме7

Беларус выкладае ў Польшчы робататэхніку і праграмаванне дзецям эмігрантаў

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары20

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць