Свет

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

У Польшчы суд прызначыў трохмесячнае папярэдняе зняволенне 31‑гадоваму грамадзяніну Украіны Ігару М., якога падазраюць у нападзе з нажом на каталіцкі кляштар у Яраславе Падкарпацкага ваяводства, піша Polsat. У выніку нападу загінуў святар, яшчэ чацвёра чалавек былі параненыя.

Фота: PAP

Раённы суд у Яраславе ў суботу задаволіў хадайніцтва пракуратуры аб арышце падазраванага. Аднак мужчына будзе знаходзіцца пад арыштам ва ўмовах стацыянара. У пракуратуры паведамілі, што праз стан здароўя падазраванага яго не даставілі на судовае пасяджэнне.

Напярэдадні стала вядома, што мужчына знаходзіцца ў псіхіятрычнай медыцынскай установе. Судовыя псіхіятры выявілі ў яго прыкметы вострых шматформных псіхатычных расстройстваў. Паводле пракуратуры, у яго назіраюцца моцнае псіхоматорнае ўзбуджэнне, дэзарганізацыя мыслення і адсутнасць лагічнай сувязі. Эксперты лічаць, што цяпер ён не здольны ўдзельнічаць у судовых працэдурах і мае патрэбу ў лячэнні.

Пры гэтым заключэнне экспертаў тычыцца толькі цяперашняга псіхічнага стану Ігара М., а не яго стану ў момант нападу. Яго здольнасць усведамляць свае дзеянні падчас здарэння будзе ацэненая асобна.

Напад адбыўся раніцай 24 верасня на тэрыторыі Яраслаўскага абацтва на вуліцы Бенедыкцінскай. Украінец з нажом напаў на чатырох мужчын і адну жанчыну. Адзін са святароў загінуў, астатнія пацярпелыя атрымалі раненні.

Паводле польскай пракуратуры, перад нападам мужчына прыехаў у Польшчу з Германіі. Ён накіроўваўся да памежнага пераходу ва Украіну, але мяжу не перасёк. Пасля гэтага ён трапіў на тэрыторыю манастыра і зайшоў у кухонныя памяшканні, дзе, верагодна, сустрэў першых людзей, на якіх пазней напаў.

Польскія ўлады раней заявілі, што падазраванаму пагражае суровае пакаранне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы можа з'явіцца пастаянная амерыканская вайсковая база на 10 тысяч вайскоўцаў7

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Фільм беларуса Яўгена Лыткіна здабыў Спецыяльны прыз журы на кінафестывалі ў Іарданіі1

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе23

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць