Свет1313

Былы міністр абароны Украіны Фёдараў запускае «Армію робатаў». Што вядома

Перазарадзіць кулямёт, замяніць батарэю, усталяваць датчык, а пазней — самастойна атакаваць праціўніка. Былы міністр абароны Украіны Міхаіл Фёдараў анансаваў новы абарончы праект Армія робатаў». Канцэпцыя прадугледжвае працу над гуманоідападобнымі робатамі, якія змогуць выконваць простыя задачы на фронце замест вайскоўцаў.

Скрын відэа прэзентацыі

Новы праект Фёдараў прэзентаваў 26 верасня на тэхналагічнай канферэнцыі IT Arena 2026 у Львове. Яго асноўнай часткай павінны стаць чалавекападобныя робаты, прыстасаваныя да працы на полі бою.

Спачатку ім плануюць даручыць адносна простыя, але небяспечныя для чалавека дзеянні.

«Будуць чалавекападобныя робаты, якія будуць выконваць простыя задачы: перазарадзіць кулямёт, замяніць батарэйку, усталяваць сэнсар. Гэта тое, чаму можна хутка навучыць робата, хутка закінуць на поле бою і што ён зможа рабіць», — заявіў Фёдараў.

Такія машыны павінны дзейнічаць там, дзе нават кароткае з’яўленне вайскоўца стварае пагрозу яго жыццю: на перадавых пазіцыях, пад наглядам варожых дронаў і паблізу замініраваных участкаў.

Першае знішчэнне ворага — праз паўгода

Стваральнікі «Арміі робатаў» паставілі перад сабой дзве канкрэтныя першапачатковыя мэты.

Першая — цягам шасці месяцаў пасля пачатку праграмы дамагчыся, каб чалавекападобны робат знішчыў расійскага вайскоўца на полі бою.

Другая — на працягу года правесці першую сумесную аперацыю робатаў і беспілотнікаў. Яны павінны абменьвацца інфармацыяй і каардынаваць свае дзеянні пры дапамозе алгарытмаў без пастаянных камандаў аператара.

Ідэя заключаецца не ў стварэнні аднаго «рабатызаванага салдата», а ў пабудове цэлай тэхналагічнай сістэмы. У ёй чалавекападобныя машыны павінны ўзаемадзейнічаць з паветранымі дронамі, наземнымі рабатызаванымі комплексамі і іншымі відамі беспілотнага ўзбраення.

Напрыклад, паветраны дрон зможа выявіць цэль або небяспеку, перадаць каардынаты наземнаму комплексу, а робат — даставіць абсталяванне, замяніць батарэю, усталяваць датчык ці выканаць баявую задачу.

На думку каманды Фёдарава, такія сістэмы могуць змяніць сам прынцып вядзення вайны: на найбольш небяспечных участках людзі будуць кіраваць аперацыямі на адлегласці, а непасрэдна пад агнём працаваць будуць машыны.

Праект пакуль знаходзіцца на ранняй стадыі. Фёдараў не паказаў публіцы гатовага чалавекападобнага робата і не назваў кошт праграмы.

Цяпер яго каманда шукае ва Украіне і заходніх краінах інжынераў, распрацоўшчыкаў, спецыялістаў па штучным інтэлекце і рабатызаваных сістэмах. Адначасова вядуцца перамовы з інвестарамі.

Акрамя чалавекападобных машын, у межах праекта плануюць распрацоўваць танныя ракеты-перахопнікі і сродкі паражэння, якія выкарыстоўваюць штучны інтэлект.

Міхаіл Фёдараў узначальваў Міністэрства абароны Украіны са студзеня да ліпеня 2026 года. Да гэтага, з 2019 года, ён быў міністрам лічбавай трансфармацыі і займаўся развіццём дзяржаўных электронных сэрвісаў, «Арміі дронаў» і ўкраінскіх абаронных тэхналогій. Цяпер ён працягвае працу ў гэтай сферы ўжо па-за дзяржаўнымі структурамі.

Каментары13

  • жаль
    27.09.2026
    Стартаперы, расходзімся
  • ::
    27.09.2026
    Вот и терминаторы.
  • Маск, а Маск, дай мильен
    27.09.2026
    "Обучу на тестировщика, практика входит в стоимость обучения".
    Только связка---
    /Ормузский пролив/
    /дорогая нефть/
    /энергетический кризис/
    /экономический кризис/
    / рост дефицита бюджета большинства стран и перераспределение расходной части/
    /уменьшение социальных трансферов/
    /увеличение недовольства населения/
    /ВЫБОРЫ/
    /ПЕРЕСМОТР ПОЛИТИКИ ПОДДЕРЖКИ УКРАИНЫ/
    ----
    НЕ ДАСТ ЭТО РЕАЛИЗОВАТЬ

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць