Свет1313

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста

Японія славіцца чысцінёй вуліц, але турысты хутка сутыкаюцца там з надзённай праблемай: пусты кубак ці абгортку часам даводзіцца гадзінамі насіць з сабой, бо сметніцу проста не знайсці. Як тады японскім гарадам удаецца заставацца такімі чыстымі? У гэтым разбіралася BBC.

Фота: Unsplash

Сметніц у Японіі не заўсёды было так мала.

Уплыў тэракту

Адным з пераломных момантаў стаў сакавік 1995 года. Члены рэлігійнага культу «Аум Сінрыкё» распылілі зарын у такійскім метро ў ранішнюю гадзіну пік. Загінулі 14 чалавек, тысячы пацярпелі.

Пасля тэракту ўлады ўзмацнілі меры бяспекі ў грамадскіх месцах. Сярод іншага пачалі закрываць або зусім прыбіраць сметніцы. Пазней тэракты ў іншых краінах, у тым ліку атакі 11 верасня 2001 года ў ЗША, паспрыялі таму, што гэтыя меры захаваліся.

Але мінула тры дзесяцігоддзі, а сметніцы масава на вуліцы так і не вярнуліся. І адной толькі бяспекай гэтага ўжо не патлумачыш.

Гарадам выгадна адсутнасць сметніц

З 2000‑х гадоў некаторыя японскія муніцыпалітэты самі пачалі скарачаць колькасць вулічных сметніц. Як расказала BBC даследчыца японскага Нацыянальнага інстытута экалагічных даследаванняў Ая Ёсіда, адной з мэт было прывучыць людзей забіраць сваё смецце дадому.

Рэч у тым, што ў вулічныя кантэйнеры выкідалі і бытавыя адкіды, а вакол іх назапашвалася смецце, што павялічвала выдаткі на абслугоўванне. Напрыклад, у Кіёта, адным з галоўных турыстычных цэнтраў Японіі, з 2011 года колькасць вулічных сметніц скарацілі больш чым удвая.

Але тут узнікае іншае пытанне: калі сметніц стала менш, чаму вуліцы не зараслі смеццем?

Чысціня не ўзнікла сама сабой

Ёсіда перасцерагае ад простага тлумачэння, быццам японцы ад прыроды больш ахайныя за іншых. Чыстыя вуліцы сталі таксама вынікам шматгадовай палітыкі.

На працягу дзесяцігоддзяў муніцыпалітэты праводзілі кампаніі супраць смецця, займаліся экалагічнай адукацыяй, арганізоўвалі ўборку вуліц і змянялі гарадскую прастору так, каб людзям было менш зручна пакідаць адкіды дзе папала.

З часам да гэтага дадаліся ўстойлівыя грамадскія нормы. Адна з іх апісваецца выразам meiwaku o kakenai — не ствараць нязручнасцяў іншым. Калі побач няма сметніцы, звычайным рашэннем становіцца не кінуць абгортку на вуліцы, а забраць яе з сабой.

Паўсядзённыя звычкі таксама адыгрываюць сваю ролю. Японцы рэдка ядуць на хаду або ў грамадскім транспарце, таму ў іх проста з'яўляецца менш смецця па-за домам.

Турыст жыве ў горадзе інакш. Ён можа гадзінамі хадзіць па славутасцях, купляць напоі і перакусваць ежай з крамаў. Таму пустая бутэлька або ўпакоўка ў яго руках з'яўляюцца значна часцей.

Вулічныя сметніцы ў Японіі сустракаюцца значна радзей, чым можна было б чакаць. Фота: Getty Images

Сметніцы ўсё ж ёсць, але трэба ведаць дзе шукаць

Цалкам сметніцы з японскіх гарадоў не зніклі. Іх можна знайсці, напрыклад, на чыгуначных станцыях. Часта гэта празрыстыя кантэйнеры каля турнікетаў, за якімі могуць сачыць супрацоўнікі або камеры.

У Токіа тым часам знайшлі незвычайнае рашэнне. На адной са станцый метро з'явіліся робаты-сметніцы. Яны перамяшчаюцца па тэрыторыі, каб людзям не даводзілася шукаць, куды выкінуць смецце.

Але пакуль такія робаты не сталі звычайнай з'явай, турыстам даводзіцца рабіць тое ж, што і многім жыхарам Токіа: калі сметніцы побач няма, насіць смецце з сабой, пакуль не знойдзецца месца, дзе яго можна выкінуць.

Каментары13

  • Японамать
    26.09.2026
    Чаму ў Японіі вуліцы не зараслі смеццем?? Таму што чыста не там дзе прыбіраюць, а там дзе не гадзяць
  • Чаму
    26.09.2026
    Таму што гэта японцы
  • Made in Japan
    26.09.2026
    Даа, это не на россии...

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары20

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Disney перазапусціць мультсерыял «Чорны плашч»2

Дрон пацэліў у офісны будынак у Кіеве. Пяцёра загінулых2

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»11

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме7

Беларус выкладае ў Польшчы робататэхніку і праграмаванне дзецям эмігрантаў

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

Мінчанка паспрабавала знайсці «тату на гадзіну» для сына праз сацсеткі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары20

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць