Кіраўнік Кузбаса выбачыўся за абвінавачанне маці ў гібелі немаўлятаў у Новакузнецкім радзільным доме
«Мне шчыра шкада, што мае словы прычынілі камусьці боль», — сказаў Ілля Серадзюк.

«Гаворачы пра трагедыю, што адбылася, я закранаў складаныя медыцынскія аспекты. Пры гэтым разумею, што ў такой сітуацыі асабліва важна не толькі тое, што гаворыцца, але і як гэта гучыць. Мне шчыра шкада, што мае словы прычынілі камусьці боль», — напісаў Ілля Серадзюк у сваім тэлеграм-канале.
Ён дадаў, што сам вырашыў выдаліць запіс эфіру, у якім заявіў, што адказнасць за гібель немаўлятаў у новакузнецкім радзільным доме № 1 нясуць самі парадзіхі, бо ў іх нібыта былі шкодныя звычкі.
Чыноўнік учора выступіў у абарону медыкаў, заявіўшы, што версія аб памылцы медыкаў няслушная, бо ў кожнага дзіцяці быў свой доктар, і яны не маглі памыліцца адначасова. Таксама ён адкінуў здагадкі пра наяўнасць у бальніцы ўнутрыбальнічнай інфекцыі.
Асноўную адказнасць за здарэнне Серадзюк тады ўсклаў на саміх парадзіх. «Трагедыя, якая адбылася, тычыцца тых малых, большасць з якіх былі неданошанымі. Вага пры нараджэнні ў некаторых складала 600‑800 грамаў. Некаторыя мамы не назіраліся ў дародавы перыяд наогул. <…> Сумна казаць, але будучыя мамы не проста не сочаць за сваім здароўем, але ў некаторых ёсць шкодныя звычкі. Вядома ж, недапушчальна, што яны прыязджаюць у радзільню на хуткай у стане ап'янення», — сказаў Серадзюк.
Кіраўніца камітэта Дзярждумы па абароне сям’і Ніна Астаніна за некалькі гадзін да выбачэнняў Серадзюка напісала, што «на месцы кіраўніцтва краіны» яна паставіла б пытанне аб адхіленні губернатара ад пасады.
13 студзеня стала вядома, што ў Новакузнецкім радзільным доме № 1 за студзеньскія святы загінулі дзевяць нованароджаных.
-
Рутэ: Вайскоўцы краін НАТА з’явяцца ва Украіне адразу пасля заключэння мірнага пагаднення
-
Наўседа: Я буду сярод тых, хто найбольш жорстка патрабуе падаўжэння санкцый ЕС супраць Беларусі
-
Біл і Хілары Клінтан пагадзіліся даць паказанні Кангрэсу аб сувязях з Эпштэйнам. Адмова пагражала ім крымінальнай справай
Каментары