Здароўе

За тыдзень у Беларусі колькасць захворванняў на рэспіраторныя інфекцыі вырасла на 18 працэнтаў

64,4% захварэлых — дзеці, паведамляе Мінздароўя.

Адзначаецца актыўная цыркуляцыя вірусаў грыпу А, пераважна A(H3N2). Таксама ў краіне цыркулююць негрыпозныя ўзбуджальнікі: метапнеўмавірусы, РС-вірус, рынавірусы, адэнавірусы, сезонны каранавірус, вірусы парагрыпу, бокапарвовірусы, вірус SARS-CoV-2.

Міністэрства аховы здароўя таксама дало шэраг рэкамендацый па прафілактыцы рэспіраторных інфекцый:

— абмяжуйце (часова) наведванне месцаў або мерапрыемстваў з вялікай колькасцю людзей у закрытых памяшканнях;

— абмяжуйце кантакты з хворымі людзьмі — без асаблівай неабходнасці не наведвайце паліклінікі і бальніцы;

— наведвайце хворых сваякоў з выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання;

— выконвайце правілы гігіены рук — часта мыйце рукі з мылам, карыстайцеся гігіенічнымі і дэзінфікуючымі сурвэткамі;

— рэгулярна праветрывайце памяшканні і праводзьце вільготную ўборку, у тым ліку з дэзінфекцыяй паверхняў (тэлефоны, сталы, дзвярныя ручкі і інш.);

— падтрымлівайце аптымальны ўзровень вільготнасці паветра ў памяшканні (40—60%): цёплы і сухі клімат у памяшканні — ідэальнае асяроддзе для хуткага распаўсюджвання вірусаў;

— выконвайце «рэспіраторны этыкет» — прыкрывайце рот і нос аднаразовай сурвэткай пры чханні або кашлі, не дакранайцеся рукамі да носа, рота і вачэй;

— правільна падбірайце адзенне для выхаду на вуліцу;

— вядзіце здаровы лад жыцця — спіце не менш за 8 гадзін, пазбягайце стрэсаў і ператамлення, загартоўвайцеся, збалансавана харчуйцеся.

Каментары

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца99

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Усе навіны →
Усе навіны

Хуткаснае чыгуначнае злучэнне дазволіць даехаць з Мінска да аэрапорта за 30 хвілін2

Памёр найстарэйшы зняволены ў ЗША. Ён правёў у турме 75 гадоў

Адважны кот кінуў смелы выклік лісе — выпадак у Гродне4

Наўроцкі за год пры ўладзе выдаў беларусам у 83 разы менш польскіх пашпартоў, чым Дуда47

«Які ты рускі?!» Беларус у Крыме збіў армяніна за тое, што ў таго доўгія валасы. І таму што падобны да гомасэксуала12

Ціханоўская заклікала беларусаў развітацца з Аляксандрам Мілінкевічам2

Алексіевіч пра Алеся Адамовіча: Хацела б спытаць яго, чаму так і не наступіў «Канец гісторыі» Фукуямы?1

Што вядома пра страты Расіі ва Украіне на канец жніўня?9

Сяргея Міхалка афіцыйна аб’явілі «экстрэмістам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ9

ГрамадстваАбнаўляецца9

У Варшаве развітваюцца з Аляксандрам Мілінкевічам ФОТАРЭПАРТАЖ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць