Здарэнні22

Мужчына спрабаваў замовіць забойства дзяўчыны, каб адпомсціць за смерць сына

Жыхар Багушэўска спрабаваў арганізаваць забойства дзяўчыны, якую лічыў вінаватай у гібелі свайго сына, — у выніку ён трапіў у сетку падстаўнога кілера і сам атрымаў тэрмін. 

Падрабязнасці рэзананснай справы расказаў газеце «Віцьбічы» следчы, які раскрыў злачынства.

Трагедыя адбылася ў маі 2018 года. У ДТЗ загінулі двое маладых людзей. Аўтамабілем кіравала знаёмая кампаніі, якая нядаўна атрымала правы. На закругленні дарогі яна страціла кіраванне, выехала на сустрэчную паласу і сутыкнулася з «Нівай». Дзяўчына-пасажырка загінула на месцы, а хлопец пазней памёр у бальніцы.

Следства ўстанавіла, што аварыя здарылася па віне вадзіцелькі. Суд прыгаварыў яе да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі-паселішчы. Асуджаная прызнала віну і не абскардзіла прысуд.

Аднак бацька загінулага хлопца лічыў пакаранне занадта мяккім і вырашыў адпомсціць. Паводле даных следства, мужчына праз знаёмых пачаў шукаць выканаўцу для забойства. За расправу над жанчынай ён абяцаў узнагароду $1000.

Спроба знайсці кілера прывяла да таго, што мужчына апынуўся пад кантролем міліцыі: чалавек, які прадставіўся найманым забойцам, на самой справе супрацоўнічаў з органамі. Заказчык накіраваў яго ў месца адбыцця пакарання асуджанай, каб той сфатаграфаваў «ахвяру» і пацвердзіў, што гэта патрэбны чалавек.

Пазней аператыўнікі інсцэніравалі забойства і прадставілі заказчыку падробленыя доказы. Пасля гэтага мужчыну затрымалі пры спробе разлічыцца з «кілерам».

У адносінах да мужчыны была заведзена крымінальная справа. Суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі заказнога забойства і прыгаварыў да шасці гадоў пазбаўлення волі. Свой тэрмін ён ужо адбыў, як і вінаватая ў тым самым ДТЗ — абодва больш не жывуць у Багушэўску.

Каментары2

  • про п
    03.02.2026
    прыслалі чалавека і самі справакавалі на злачынства?
  • 130369
    03.02.2026
    Как говорится, хочешь сделать хорошо - сделай сам

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску кампанію з 18 чалавек затрымалі на пікніку ў парку17

Развітанне з мовазнаўцам і дыпламатам Пётрам Садоўскім адбудзецца заўтра ранкам2

На Мядзельшчыне мужчына збіраў зёлкі і вёў здаровы лад жыцця. Ён памёр, з'еўшы корань ядавітай расліны12

Лукашэнка прыняў з дакладам Лукашэнку19

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі адказаў на дыскусію Вячоркі і крытыкаў Ціханоўскай: Ваша ўзаемная непрымальнасць адыгрывае вельмі неканструктыўную ролю49

Украінскай СПА не ўдалося збіць ніводнай балістычнай ракеты: патрэбныя ракеты для Patriot15

Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ3

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі21

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць