Вайна44

Украіна дамовілася з ЗША і Еўропай, якім будзе трохэтапны адказ на парушэнні рэжыму спынення агню з боку Расіі

Гэты план украінскія, еўрапейскія і амерыканскія прадстаўнікі абмяркоўвалі ў Парыжы ў снежні і студзені.

Фота: Wolfgang Schwan / Anadolu via Getty Images

Кіеў дамовіўся з заходнімі партнёрамі, што на сістэматычныя парушэнні Расіяй любога будучага пагаднення аб спыненні агню будзе скаардынаваны ваенны адказ з боку Еўропы і ЗША, піша Financial Times са спасылкай на крыніцы.

Гэты план украінскія, еўрапейскія і амерыканскія прадстаўнікі абмяркоўвалі ў Парыжы ў снежні і студзені.

Парушэнне рэжыму спынення агню пацягне за сабой адказныя дзеянні на працягу 24 гадзін. Спачатку прагучыць дыпламатычнае папярэджанне і будуць прынятыя ўсе неабходныя меры з боку ўкраінскай арміі для спынення парушэння.

Калі парушэнне працягнецца, будзе ўведзена другая фаза ўмяшання з выкарыстаннем сіл «кааліцыі ахвотных», у якую ўваходзяць многія краіны ЕС.

Калі ж парушэнне перарасце ў маштабнае наступленне, то праз 72 гадзіны ўступіць у сілу скаардынаваны ваенны адказ сіл пры падтрымцы Захаду з удзелам узброеных сіл ЗША, паведамляюць крыніцы FT.

Каментары4

  • Імя
    03.02.2026
    Ну, скончыцца на кансультацыях, падчас якіх вырашаць, што не так ужо і парушылі. Лепш не мець лішніх ілюзій.
  • Ёсік
    03.02.2026
    Нажаль, украінцы, гэта мары, не палезуць тыя вас бараніць. Калі расея пойдзе на Еўропу, тады зразумеюць, што была магчымасьць гэта спыніць, але пра.ралі.
  • А мяжа РБ як лічыцца?
    03.02.2026
    Мне цікава, а як мяжа з РБ ці з Прыднястроўем у гэтых гарантыях улічваецца, напрыклад.
    Там, падаецца, ніякага кантролю нават не абяцаюць.
    Проста, каб зразумець рэалістычнасць і прапрацаванасць плану пакуль.

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць