Грамадства22

Белгідрамет папярэдзіў пра магчымасць вялікай вясновай паводкі

Па словах спецыялістаў, небяспека паводкі звязаная з вялікай колькасцю снегу, інтэнсіўным раставаннем снегу і большай, чым звычайна, колькасцю ападкаў у студзені. 

Ледастаў на рэках утварыўся звычайнай таўшчыні або крыху меншай, воднасць большасці рэк — у межах сезоннай нормы, акрамя Нёмана і Прыпяці, дзе вада крыху ніжэйшая за звычайны ўзровень.

Увесну вада, верагодна, выйдзе на поймы практычна паўсюдна, а ў некаторых месцах узровень можа наблізіцца да небяспечнага, што стварае рызыку затаплення прыбярэжных тэрыторый. Магчымае таксама ўтварэнне ледавых затораў на вузкіх участках рэк.

Далейшая сітуацыя будзе залежаць ад надвор’я: моцныя ападкі могуць узмацніць разлівы, а чаргаванне адліг удзень і маразоў ноччу ці недахоп ападкаў — зменшыць іх.

Каментары2

  • ну чакайце
    06.02.2026
    Можа гэта да лепшага. Па ўсіх ваколіцах Прыпяці каторы год зніжэнне ўзроўню грунтовых водаў. На балотах калодзежы перасохлі. Што па другіх месцах ня ведаю
  • VTF
    07.02.2026
    ну чакайце, зато я ведаю:вада - гэта добра.Чыстая тым больш.А грунтоввыя па ЎСЁЙ Беларусі ўпалі - высыхае наша "Герадотава мора".З акіяну мы выйшлі - у акіян і вернемся,выжываючы.Глядзіце савецкі фільм "Чалавек-амфібія".Нашы калійныя солі - гэта акіян.У нашых кар'ерах на/у ...рэгіёнах зьліткі ракавак - гэта Акіян.Н2О рулз!)))))))

Цяпер чытаюць

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля20

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі аднаразовыя кубачкі для кавы без кроплі пластыку2

«Рамантаваць будзе складаней, чым будаваць з нуля». Ці магчыма хутка аднавіць Крымскі мост?8

Жанчына злавіла ў Друці больш чым 13‑кілаграмовага шчупака ФОТАФАКТ4

У Дзяржынску ў пенсіянеркі здарыўся інсульт адразу пасля таго, як яе выпісалі з бальніцы пасля аперацыі1

Google зрабіла стаўку на тэхналогію, якая для здабычы электрычнасці выпарвае горныя пароды5

У Беларусі збіраюцца больш актыўна паляваць на зуброў1

У Жабінкаўскім раёне ў ДТЗ загінулі два чалавекі

У Інданезіі сустрэлі змяю, якая паставіла сусветны рэкорд па даўжыні

У Беларусі паскорыўся рост ВУП5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля20

«Цяпер я здаю 41 кватэру ў Мінску і хачу вырасці да 100 кватэр». Беларус расказаў пра бізнэс на кароткатэрміновай арэндзе жылля

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць