Андрэй Расінскі. Кадры

Менскі Берлін

У беларускіх гледачоў ёсць магчымасць пабачыць адзін з сама знакавых фільмаў ХХ стагоддзя. З 24 па 30 траўня ў «Цэнтры відэа» дэманструецца стужка «Берлін — сімфонія вялікага гораду» Вальтэра Рутмана.

Берлін — сімфонія вялікага гораду (Berlin: Die Sinfonie der Grosstadt)

Нямеччына, 1927, нямы, чорна-белы, 65 хв.

Рэжысёр: Вальтэр Рутман

Жанр: Дакументальная кінасімфонія

Адзнака: 9 (з 10)

У беларускіх гледачоў ёсць магчымасць яшчэ пабачыць адзін з сама знакавых фільмаў ХХ стагоддзя. З 24 па 30 траўня ў «Цэнтры відэа» дэманструецца стужка «Берлін — сімфонія вялікага гораду».

Берлін 1927-ага — горад-Молах, шчасны і радасны. Тысячы твараў, газетчыкі, бюргеры. Трамваі, кабарэтныя актрысулькі, семафоры, машыны, прастытуткі. Горад дыхае й круціцца, і спявае сваю нялітасцівую сімфонію.

Неверагодна, але сцэнар дакументальнай стужкі «Берліну» склаў аўтар аднаго з сама ўмоўных твораў. Карл Майер — прыдумшчык экспрэсіянісцкага «Пакоя доктара Калігары». Аператар карціны Карл Фройнд употайкі гуляў па горадзе з камерай, замаскаванай пад валізку — і прагна хапаў твары месцічаў, якія нічога не падазравалі. Дзікі мантаж Вальтэра Рутмана, які натхняўся эксперыментамі Дзігі Вертава, давершыў справу.

Сёння гэта паэма забытых часоў, якая дзейнічае як пагрозлівы сон. Старога гораду-Молаху болей няма. Механізмы й машыны, апетыя Рутманам неўзабаве ашчэрыліся вайной, а міліёны радасных твараў былі прабітыя кулямі.

А сам Рутман, у часы Гітлера — асістэнт Лені Рыфеншталь і жаўнер Міністэрства імперскае прапаганды — загінуў у 1941 на Усходнім фронце, дзесьці пад Смаленскам.

Кінатэрміны

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

New York Times: Вашынгтон спакушаў Расію ў тым ліку вывадам беларускага калію з-пад санкцый11

У Антарктыдзе рэзка скарацілася калісьці найбуйнейшая калонія пінгвінаў. Іх меней аж на паўмільёна2

У Польшчы адбыўся яшчэ адзін напад з нажом у школе, ёсць параненыя7

Расія скароціць выплаты Беларусі на 1,4 мільярда рублёў. Што хаваецца за «бязвыплатнымі» грашыма бюджэту?4

Кая Калас: Цяпер не час аслабляць ціск на Маскву, у панядзелак будзе новы пакет санкцый6

Першы танкер з расійскім дызелем ужо падыходзіць да берагоў ЗША10

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта103

Аэрастаты вяртаюцца на поле бою: як іх выкарыстоўвае Украіна і ці могуць яны абараніць масты Кіева

Гэтыя мінскія каты маюць уласны гардэроб і наведваюць рэстараны — як жывецца Азуру і Прушы ФОТЫ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай33

Трамп абвясціў энергетычнае перамір'е паміж Расіяй і Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць