Вайна55

Украінскія дроны ўдарылі па нафтаправодзе «Дружба» ў Татарстане

У расійскім Татарстане адбылася атака беспілотнікаў на нафтаперапампавальную станцыю «Калейкіна» каля горада Альмецьеўска, якая з’яўляецца важным вузлом нафтаправода «Дружба».

Фота: Exelnova+

У выніку падзення абломкаў беспілотных лятальных апаратаў на прамысловую зону ўзнік пажар. Паводле інфармацыі мясцовых уладаў, пацярпелых няма, а службы вядуць работы па ліквідацыі наступстваў.

Станцыя «Калейкіна» мае стратэгічнае значэнне: менавіта там змешваецца нафта, што паступае з розных трубаправодаў з Сібіры, пасля чаго яна накіроўваецца ў сістэму «Дружба». Далей сыравіна транспартуецца ў краіны Цэнтральнай Еўропы — у прыватнасці, у Венгрыю і Славакію, якія застаюцца аднымі з нямногіх краін Еўрасаюза, што працягваюць закупляць расійскую нафту.

Разам з тым пастаўкі па гэтым маршруце былі прыпыненыя яшчэ напрыканцы студзеня пасля ўдару па нафтаперапампавальнай станцыі ў Бродах у Львоўскай вобласці Украіны. Пасля гэтага Венгрыя і Славакія запатрабавалі як мага хутчэй аднавіць транзіт, абвінаваціўшы ўкраінскі бок у зацягванні рамонтных работ. Венгрыя нават збіраецца праз гэта заблакаваць 20‑ты пакет санкцый супраць Расіі, прымеркаваны да 4‑й гадавіны развязвання поўнамаштабнай вайны.

Каментары5

  • Гойда
    23.02.2026
    Гэта ўжо двіжуха?
  • Янка
    23.02.2026
    Украінскі адказ Фіца і Орбану. Апошняму, дарэчы, наперадні выбараў у Вугоршчыні, якія адбудуцца ў красавіку. У траянскіх каней Пуціна было прынамсі два гады, каб дыверсіфікаваць нафтазабеспячэнне сваіх краін, але ж з гэтага нічога не скрадзеш, так, Раберцік і Віцёк?
  • чем думаете?
    23.02.2026
    Что будете делать без русской нефти? Чем будете заправляться?

Цяпер чытаюць

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады7

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Усе навіны →
Усе навіны

З раскошным відам на ваду. У сталіцы пачынае фармавацца новы мікрараён, першы дом хутка будзе гатовы6

«Аааа, нарэшце! Мы ўсё думалі, калі ўжо вашы суставы…» Севярынец расказаў, як яго мэтанакіравана мучылі ў зняволенні6

Лукашэнка абнавіў склад камісіі па памілаванні1

Маладая сям’я з Жодзіна расказала, як у чатыры разы скараціла выдаткі на ежу12

Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў: Мы, беларусы, ведаем, што такое Расія. Мы ведаем яе імперскія апетыты20

Маразы скончыліся. Ноччу было не ніжэй за тры градусы

«Калі Пуцін пойдзе на Нарву, мы пойдзем на вайну» — міністр абароны Швецыі1

У 2025 у Расіі апублікавалі на 40% больш некралогаў па вайскоўцах, чым у 202410

Жыхары дома ў «Мінск-Свеце»: Тэмпература ў пакоях — ніжэй за 18 градусаў, спім пад дзвюма коўдрамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады7

На вайсковыя зборы масава забіраюць гродзенцаў. А што мінчукі? Падрыхтуйцеся, ваша чарга — 2027‑2028 гады

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць