Свет11

Амерыканку, якая напісала дзіцячую кнігу пра сум пасля смерці мужа, абвінавачваюць у яго забойстве дзеля грошай

Пракуроры ў панядзелак прадставілі маці са штата Юта і аўтарку дзіцячых кніг Коўры Рычынс як жорсткую забойцу, якая імкнецца да грошай, у той час як абаронцы заклікалі журы не рабіць высноваў да таго, як справа будзе прадстаўлена з яе гледзішча, піша AP.

Скрыншот відэа AP Press

Коўры Рычынс, 35 гадоў, абвінавачваецца ў шэрагу цяжкіх злачынстваў за тое, што яна нібыта забіла свайго мужа Эрыка Рычынса фентанілам у сакавіку 2022 года ў іх доме непадалёк ад лыжнага курорта Парк-Сіці. Яна настойліва адмаўляе ўсе абвінавачанні.

Пракуроры сцвярджаюць, што яна падсыпала пяць разоў лятальную дозу сінтэтычнага апіяту ў кактэйль, які ён выпіў. Яна таксама абвінавачваецца ў тым, што спрабавала яго атруціць месяцам раней на Дзень святога Валянціна, насыпаўшы фентанілу ў сэндвіч. Пасля гэтага ён займеў высыпанні на скуры і страціў прытомнасць, як паказваюць судовыя дакументы.

Пасля смерці мужа Коўры Рычынc сама выдала дзіцячую кнігу пра сум у надзеі дапамагчы сваім сынам і іншым дзецям справіцца са стратаю бацькі.

На пасяджэнні суда Рычынc сядзела побач са сваімі адвакатамі, робячы запісы і перадаючы некаторыя ім. Яе абарона не паведаміла, ці будзе яна даваць паказанні ў сваёй абароне.

Пракурор акругі Саміт Брэд Блэдварт сказаў журы, што Рычынс была ў даўгах на 4,5 мільёна даляраў і памылкова лічыла, што калі яе муж памрэ, яна ўнаследуе яго маёмасць, якая ацэньваецца больш чым у 4 мільёны даляраў. Пракуроры сцвярджаюць, што яна планавала будаваць новае жыццё з іншым мужчынам, з якім таемна сустракалася.

«Пракуратура зможа даказаць, што Коўры Рычынс забіла Эрыка дзеля грошай і для таго, каб пачаць новае жыццё, — сказаў Блэдварт. — Больш за ўсё яна хацела яго грошы, каб падтрымаць сваю ілюзію прывілею, заможнасці і поспеху».

Каментары1

  • Filipp
    24.02.2026
    Цікава было б даведацца, чым скончыцца гэта справа.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву5

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

Стала вядомая агульная вартасць усіх зямель Беларусі1

Пяскоў: Мэты вайны ва Украіне не дасягнутыя цалкам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае6

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць