Усяго патроху11

У Брытаніі ўпершыню нарадзілася дзіця пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі

Жанчына нарадзілася без маткі і ў падлеткавым узросце даведалася, што ніколі не зможа мець дзяцей, але дзякуючы перасадцы органа ад памерлай донаркі змагла выносіць і нарадзіць уласнага сына. З падрабязнасцямі знаёміць BBC.

Грэйс Бэл з сынам. Скрын відэа: BBCRadioKent / Х

Хлопчык Х’юга з’явіўся на свет незадоўга да Раства 2025 года ў адной з лонданскіх бальніц. Яго маці, Грэйс Бэл, мае сіндром Маера-Ракітанскага-Кустэра-Хаўзера (MRKH) — рэдкі прыроджаны парок развіцця, пры якім адсутнічае функцыянальная матка, хоць яечнікі развіваюцца нармальна. У Вялікабрытаніі гэты стан сустракаецца прыкладна ў адной з 5 тысяч жанчын.

Пра тое, што яна не зможа выносіць дзіця, Бэл даведалася ў 16 гадоў. Разам з партнёрам Стывам Паўэлам яны разглядалі магчымасць сурагатнага мацярынства, аднак спадзяваліся, што з’явіцца магчымасць трансплантацыі маткі. І ў 2024 годзе такі шанец з’явіўся: знайшлася донарка, і лекары паведамілі, што перасадка магчымая.

Аперацыя доўжылася каля 10 гадзін. Праз некалькі месяцаў пасля трансплантацыі пара прайшла працэдуру экстракарпаральнага апладнення (ЭКА), пасля чаго эмбрыён быў перанесены ў перасаджаную матку. Цяжарнасць працякала пад наглядам медыкаў.

Паводле Грэйс, калі яна ўпершыню ўбачыла сына пасля родаў, гэта здавалася «сапраўдным цудам». Бацькі хлопчыка публічна падзякавалі сям’і донаркі за «неверагодны дар». Бацькі памерлай жанчыны, якія пажадалі застацца ананімнымі, заявілі, што адчуваюць «вялізны гонар» за спадчыну дачкі.

Як адзначае BBC, у Вялікабрытаніі дзейнічае прынцып «маўклівай згоды» на донарства органаў: калі чалавек загадзя не адмовіўся, пасля смерці лічыцца, што ён згодны стаць донарам. Аднак перасадка маткі патрабуе асобнай згоды сям’і памерлай. Акрамя маткі, лекары перасадзілі яшчэ пяць органаў донаркі чатыром людзям.

Гэтая аперацыя — адна з дзесяці, якія праводзяцца ў межах клінічнага даследавання ў Вялікабрытаніі. Тры трансплантацыі ўжо адбыліся, аднак менавіта гэтае нараджэнне стала першым выпадкам, калі дзіця з’явілася на свет пасля перасадкі маткі ад памерлай донаркі.

Раней у 2025 годзе ў краіне нарадзілася дзяўчынка пасля перасадкі маткі ад жывой донаркі — орган ахвяравала старэйшая сястра маці.

Калі пара вырашыць нарадзіць яшчэ адно дзіця, перасаджаную матку плануюць выдаліць, каб жанчыне не давялося ўсё жыццё прымаць імунасупрэсіўныя прэпараты, якія прадухіляюць адрынанне органа.

Медыкі падкрэсліваюць, што дзіця, народжанае пасля такой аперацыі, не мае генетычнай сувязі з донаркай, бо эмбрыён ствараецца з выкарыстаннем клетак біялагічных бацькоў.

У свеце ўжо праведзена больш за 100 перасадак маткі, пасля якіх нарадзіліся больш за 70 здаровых дзяцей. Брытанскія дактары спадзяюцца, што ў будучыні гэтая працэдура стане зацверджаным метадам лячэння для жанчын, якія нарадзіліся без маткі або страцілі яе з іншых прычын.

Каментары1

  • Woodoo Cult
    26.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане аднавілі пошукі зніклага беларуса. Двух альпіністаў ужо знайшлі мёртвымі

120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты7

Салісты Беларускай оперы прайшлі ў расійскае шоу спеваў — але журы знайшло прорву паміж іх галасамі2

Навукоўцы знайшлі шэсць загадкавых структур глыбока ў нетрах Зямлі9

Юнак з Бураціі тры гады марыў ваяваць ва Украіне. Падпісаў кантракт на наступны дзень пасля 18‑годдзя — і праз два месяцы загінуў16

Дональд Туск дапускае прамыя расійскія ўдары па тэрыторыі Польшчы ў найбліжэйшы час11

Канада вядзе кулуарныя перагаворы аб статусе асацыяванага сябра Еўрасаюза4

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць сваёй былой прэс-сакратаркі Юліі Мендэль. Яе вінавацяць у прарасійскай прапагандзе2

У Інданезіі перавярнуўся пасажырскі паром з 243 пасажырамі на борце: 130 чалавек зніклі без вестак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е12

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць