Грамадства

Дзіця з Беларусі ўсынавілі ў Польшчы пасля смерці маці. Цяпер суд пастанавіў вярнуць хлопчыка на радзіму

Сямігадовага Алеся суд пастанавіў забраць з прыёмнай сям’і і вярнуць у Менск да біялагічнага бацькі. Пры гэтым у хлопчыка ёсць міжнародная абарона, якая забараняе яго высылку на радзіму.

Пенсіянерка з Беларусі Ганна Канавалава, якая ўсынавіла дзяцей. Фота: wyborcza.pl

Варшаўскі суд пастанавіў перадаць сямігадовага хлопчыка з Беларусі, які жыве ў прыёмнай сям’і ў Польшчы, біялагічнаму бацьку, які знаходзіцца ў Менску. Пра рэзанансную справу піша «Белсат» са спасылкай на Wyborcza.

Хлопчык разам з маці і старэйшым зводным братам Яўгенам, якому ў той час было 14 гадоў, прыехаў з Беларусі ў Польшчу ў 2021 годзе пасля пратэстаў і пазней атрымаў міжнародную абарону.

Польскія органы апекі хутка даведаліся пра алкагольную і наркатычную залежнасці жанчыны, а таксама пра тое, што яна займаецца прастытуцыяй, і забралі дзяцей з сям’і.

Іх усынавіла іншая беларуска — пенсіянерка Ганна Канавалава, якая раней працавала прадавачкай мэблі, і зараз жыве ў варшаўскім раёне Макотув. Яна даглядала двух унукаў 6 і 8 гадоў, пакуль іхная маці Антаніна Канавалава, асуджаная паводле палітычных матываў, адбывала пакаранне ў Беларусі.

На момант усынаўлення ў 2023 годзе малодшы Алесь, якому было чатыры гады, не ўмеў карыстацца прыбіральняй, дрэнна гаварыў і быў залежны ад TikTok. У 2024 годзе іхная біялагічная маці памерла ад перадазавання.

У жніўні 2023‑га да сям’і звярнуўся біялагічны бацька Алеся Сяргей, у мінулым асуджаны на дзевяць гадоў калоніі за гандаль наркотыкамі.

Пасля таго, як Ганна дапамагла Сяргею зрабіць візу ў Польшчу, ён пачаў наведваць Алеся ў сярэднім раз на месяц. Ён праводзіў час з сынам і прывозіў яму падарункі, але ў наступным годзе страціў візу, і ягоныя стасункі абмежаваліся тэлефанаваннямі, якія, паводле словаў Ганны, таксама адбываліся не часцей за раз на месяц.

А потым мужчына надумаў вярнуць дзіця ў Беларусь і звярнуўся ў суд у Варшаве. У сакавіку 2026‑га суд пастанавіў перадаць дзіця бацьку. Суддзі пастанавілі, што інтарэсы непаўналетняга «перш за ўсё рэалізуюцца праз выхаванне ўласным бацькам».

Пры гэтым праваабарончы фонд Partyzanka адзначае, што дзіця атрымала міжнародную абарону ў Польшчы менавіта праз рызыку вяртання ў Беларусь, таму вяртацца туды яно не можа. Юрысты кажуць, што, «калі [беларускі] рэжым захоча выкарыстаць дзіця ў прапагандысцкіх мэтах, ён зробіць гэта, нават калі бацька будзе супраціўляцца».

Дзіця можа пакінуць краіну ўжо 27 чэрвеня, хоць пастанова суда першай інстанцыі яшчэ не набыла моцы. Прыёмная сям’я ўжо падала апеляцыю.

«Праз няпоўныя два тыдні Алесь можа апынуцца ў Беларусі. Я баюся, што мы больш ніколі яго не ўбачым», — кажа Ганна Канавалава.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

ЗША і Іран падпісалі папярэдняе пагадненне аб міры3

Навукоўцы хочуць замарозіць Арктыку, якая растае5

Трамп заклікаў Расію і Кітай да здзелкі па дэнуклеарызацыі2

Што з выездам з Беларусі ў ЕС гэтым летам?

Дзяржканалы поўняцца абвінавачваннямі на адрас Украіны. Ніводзін дзяржканал не апублікаваў каментары ўкраінцаў. Рэакцыі Лукашэнкі дагэтуль няма30

Украінскі амбудсмен пасля трагедыі ў Бранскай вобласці звязаўся з Беларуссю5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць