Свет

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Аптовыя цэны на газ у Еўропе рэзка выраслі на фоне эскалацыі канфлікту паміж Іранам і ЗША з Ізраілем. Другі дзень запар каціроўкі ў Нідэрландах і Вялікабрытаніі дэманструюць моцны рост: у аўторак яны падскочылі больш чым на 40%, піша The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Сітуацыя пагоршылася пасля таго, як Катар часова спыніў вытворчасць звадкаванага прыроднага газу на заводзе Рас-Лафан — найбуйнейшым у свеце экспартным тэрмінале ЗПГ. Акрамя таго, канфлікт фактычна прывёў да закрыцця Армузскага праліва, праз які праходзіць каля пятай часткі сусветных паставак ЗПГ. Гэта выклікала рэзкі рост цэнаў на міжнародных рынках.

Ф’ючарс на газ у нідэрландскім хабе TTF вырас амаль на 50% і дасягнуў 64,5 еўра за мегават-гадзіну. У Вялікабрытаніі кантракты на пастаўку ў наступным месяцы падаражэлі больш чым на 40% — да 159 пенсаў за тэрм.

Аналітыкі адзначаюць, што крызіс супаў з важным перыядам для рынку: у Еўропе і Азіі заканчваецца ацяпляльны сезон, а запасы газу, асабліва ў Еўропе, застаюцца нізкімі. Гэта можа ўскладніць папаўненне сховішчаў у найбліжэйшыя месяцы.

Эксперты лічаць, што ЗША маглі б часткова павялічыць экспарт ЗПГ, але ў кароткатэрміновай перспектыве гэта наўрад ці цалкам кампенсуе магчымыя страты паставак з Катара. Паводле прагнозаў аналітыкаў, цэны ў нідэрландскім хабе могуць заставацца вышэйшымі за 40 еўра за мегават-гадзіну да другога квартала, пасля чаго магчымы спад пры зніжэнні геапалітычнай напружанасці.

Падаражанне закранула і еўрапейскі рынак ЗПГ: індыкатыўная цана паставак у паўночна-заходнюю Еўропу на пачатак сакавіка вырасла больш чым на 56% у параўнанні з папярэднім днём.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць