Свет66

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефонным інтэрв’ю CNN адзначыў, што пасля ўдараў па Іране найбольшай нечаканасцю для яго сталі атакі Тэгерана на шэраг арабскіх краін рэгіёна — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Бахрэйн, Іарданію, Катар і Кувейт.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Jose Luis Magana

У інтэрв’ю CNN ён заявіў, што ЗША нібыта кантралявалі сітуацыю і паведамлялі краінам рэгіёна пра гэта, аднак цяпер яны патрабуюць больш актыўнага ўдзелу і ўступаюць у канфлікт больш агрэсіўна, чым чакалася. Трамп таксама назваў кіраўнікоў арабскіх дзяржаў «вельмі жорсткімі людзьмі».

Асобна ён падкрэсліў, што іранская ядзерная праграма ўжо працяглы час з’яўляецца сур’ёзнай пагрозай для рэгіёна і адной з галоўных перашкод для міру.

Цяпер жа, па словах Дональда Трампа, вайскоўцы ЗША «разбіваюць Іран», падкрэсліўшы, што сітуацыя развіваецца паспяхова і што амерыканская армія з’яўляецца наймацнейшай у свеце.

На пытанне пра працягласць канфлікту Трамп адзначыў, што не хацеў бы яго зацягвання. Паводле яго слоў, ён меркаваў, што баявыя дзеянні могуць працягвацца каля чатырох тыдняў, і цяпер, як ён лічыць, працэс ідзе нават хутчэй запланаванага.

Таксама ён адказаў сцвярджальна на пытанне, ці робяць ЗША больш, чым проста ваенную аперацыю, каб дапамагчы іранскаму народу вярнуць кантроль над краінай.

«Мы сапраўды гэта робім. Але зараз мы хочам, каб усе заставаліся дома. На вуліцы небяспечна… Мы яшчэ нават не пачалі моцна іх біць. Вялікая хваля яшчэ нават не надышла. Вялікая хваля надыдзе неўзабаве».

Раней, 28 лютага, Трамп заявіў пра пачатак маштабнай аперацыі ЗША супраць Ірана. Удары наносіў таксама Ізраіль. У адказ Іран атакаваў тэрыторыі краін Персідскага заліва, дзе размешчаныя амерыканскія аб’екты.

Каментары6

  • a.hto.tam.idze
    02.03.2026
    Застаецца незразумелым, якую пагрозу працягвае несці іранская ядзерня праграма пасля заявы таварша Трампа ў чэрвені 2025га году:
    President Trump said the strikes "completely and totally obliterated" Iran's key nuclear enrichment facilities
  • имя
    02.03.2026
    a.hto.tam.idze, спроси у евреев какую....
    чтобы ты не напрягался поясню. Для Ирана Израиль НЕ существует как государство. И поэтому ВСЕ люди живущие на данной территории (Израиля) должны быть уничтожены. Это ОСНОВА их идилогии. Ничего не напоминает? Идеология Рассии - уничтожения государства Украина и ее жителей. Тоже ничего не напоминает?
  • Васзліль
    03.03.2026
    имя,
    Няма ў Ірана ядзернай праграмы. Знішчыў Трамп за 24 гадзіны ў чэрвені. Ушчэнт. Габрэі могуць спаць спакойна, не мог жа таварыш Трапм с3.14здзець... ой

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

«Ён можа актывізаваць свае кантакты з Пуціным». Эксперты ацанілі наступствы паразы Трампа для Украіны і Еўропы4

Памёр Цінта Брас8

У Падмаскоўі беларус з чатырма расіянамі пад выглядам рамонтнікаў скраў медны кабель «Растэлекама»5

На таргі за даўгі заснавальніка «Новага зроку» выставілі дамы, якімі афіцыйна валодаюць іншыя людзі2

Пакуль беларуска чакала студэнцкі ДНЖ у Польшчы, паспела скончыць універсітэт. Чыноўнікі пайшлі насустрач1

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос8

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць