Свет1717

Пентагон здолеў здабыць сакрэтную расійскую зброю, якая выклікае «гаванскі сіндром», і пратэставаў на жывёлах

Абсталяванне змяшчаецца ў звычайным заплечніку. 

"Гаванскі сіндром" "Гаванкий синдром" Havana syndrome
Ілюстрацыйны здымак, створаны штучным інтэлектам

Амерыканскія агенты пад прыкрыццём набылі праз расійскую крымінальную сетку мікрахвалевую зброю, здольную выклікаць пашкоджанні мозгу. Пра гэта амерыканскаму тэлеканалу CBS News паведамілі тры незалежныя крыніцы з розных дзяржаўных ведамстваў.

15 мільёнаў даляраў на закупку выдзеліў Пентагон.

Хоць канкрэтная прылада, якую яны набылі, не была непасрэдна звязаная з якой-небудзь асобнай атакай, што прывяла да анамальных інцыдэнтаў са здароўем, яна выкарыстоўвае тэхналогію пульсавага мікрахвалевага выпраменьвання. Менавіта яно, паводле слоў крыніц, патэнцыйна можа выклікаць сімптомы «гаванскага сіндрому».

Як сцвярджае адна з крыніц, раней у ЦРУ панавала думка, што апарат, здольны выклікаць такія пашкоджанні мозгу, павінен быць памерам з грузавік. Гэта дазваляла скептыкам настойваць, што шматлікія выпадкі, што былі зафіксаваныя ў розных краінах свету, не могуць быць вынікам наўмысных атак.

Сакрэтная зброя

Аднак здабыты ўзор абверг гэтыя тэорыі. Паводле звестак крыніц, мікрахвалевая зброя, атрыманая агентамі ў 2024 годзе, партатыўная. Яе лёгка схаваць, і яна спажывае адносна мала энергіі.

Прылада зусім не нагадвае зброю па сваім выглядзе. Яна працуе бясшумна і не выпрацоўвае цяпла так, як гэта робіць звычайная мікрахвалевая печка. Па сутнасці, гэта хутчэй электроннае абсталяванне, чым зброя. Яно можа кіравацца дыстанцыйна і прабіваць хвалямі сцены ці вокны на адлегласці да 100 метраў.

Паводле слоў крыніц, ключом да эфектыўнасці гэтай прылады з’яўляецца не столькі апаратная частка, колькі праграмнае забеспячэнне. Спецыяльны софт фармуе унікальную электрамагнітную хвалю, якая рэзка ўздымаецца і падае, утвараючы хуткія імпульсы. Менавіта такая пульсацыя ўздзейнічае на мяккія тканкі мозгу, выклікаючы цяжкія неўралагічныя сімптомы.

Прафесар Стэнфардскага ўніверсітэта Дэвід Рэлман, якога ўрад ЗША прыцягваў да расследавання, адзначыў, што расійскія навукоўцы дзесяцігоддзямі ўдасканальвалі гэтую канцэпцыю. Яшчэ савецкія даследчыкі ўстанавілі, што пульсацыя энергіі дазваляе электрычна стымуляваць тканкі мозгу і нават сэрца, імітуючы натуральныя сігналы арганізма, але навязваючы іх звонку. Чалавек пры гэтым адчувае, што нешта адбываецца непасрэдна ў яго ў галаве.

Гісторыя «гаванскага сіндрому»

З 2016 года сотні амерыканскіх супрацоўнікаў паведамлялі пра загадкавыя прыступы: галаўны боль, галавакружэнне, страту слыху і кагнітыўныя парушэнні. Гэты феномен атрымаў назву «гаванскі сіндром», бо яго першыя выпадкі былі зафіксаваныя ў пасольстве ЗША на Кубе.

Існуюць відэазапісы з камер назірання, на якіх зафіксаваныя магчымыя атакі. На адным запісе, зробленым у Стамбуле, відаць, як двое агентаў ФБР, якія абедалі ў рэстаране з сем’ямі, адначасова хапаюцца за галовы ад болю пасля таго, як у залу зайшоў мужчына з заплечнікам. Іншае відэа з Вены паказвае супрацоўнікаў, якія раптоўна падаюць на лесвіцы каля аб’екта, які ахоўваецца.

Пра магчымыя атакі расказаў і адстаўны падпалкоўнік ВПС ЗША Крыс, які працаваў над сакрэтнымі праграмамі спадарожнікаў-шпіёнаў. У 2020 годзе ў сваім доме ў Паўночнай Вірджыніі ён некалькі разоў на працягу пяці месяцаў адчуў раптоўныя сімптомы.

Па яго словах, адчуванне было такое, нібыта яго ўдарылі пад дых. У мужчыны заклала левае вуха, а па левай руцэ пайшлі вострыя болевыя імпульсы. Пасля гэтага Крысу давялося штодня прымаць неўралагічныя лекі.

Сур’ёзныя праблемы са здароўем з’явіліся і ў яго жонкі Хайдзі. Яна расказала, што ў студзені раптам прачнулася з моцнымі болямі ў суставах. Пазней дактары дыягнаставалі астэаліз — разбурэнне касцявой тканкі ў плячах, што патрабавала хірургічнага ўмяшання.

Паводле крыніц «60 Minutes», засакрэчаную зброю больш за год выпрабоўваюць у амерыканскай вайсковай лабараторыі. Эксперыменты на пацуках і авечках паказалі пашкоджанні, падобныя да тых, якія выяўляюць у людзей з сімптомамі «гаванскага сіндрому».

Нягледзячы на шматлікасць падобных выпадкаў, урад ЗША доўгі час сумняваўся, што гаворка ідзе пра наўмысныя атакі. У 2023 годзе афіцыйная ацэнка разведкі прыйшла да высновы, што «вельмі малаімаверна», каб за «гаванскім сіндромам» стаяла замежная дзяржава.

Аднак былыя афіцэры ЦРУ сцвярджаюць, што расследаванне наўмысна тармазілася, каб «збіць градус» напружанасці.

Крыніцы папярэджваюць: тое, што агенты пад прыкрыццём змаглі купіць такую зброю ў крымінальнікаў, сведчыць пра тое, што Расія альбо страціла кантроль над тэхналогіяй, альбо наўмысна распаўсюджвае яе. Цяпер небяспечная прылада можа апынуцца ў руках каго заўгодна. Офіс дырэктара нацыянальнай разведкі ЗША заявіў, што расследаванне будзе даведзена да канца, каб высветліць усю праўду.

Каментары17

  • Лукашэнку аблучаюць
    12.03.2026
    Аблучаюць і лукашэнку, які нясе дурню, есь разам з сабакам і пухне.
  • 3.14
    12.03.2026
    Карыснага для чалавека маскавіты нічога не вынайдуць.
  • a.hto.tam.idze
    12.03.2026
    Бонд,
    Накіраваная хваля. Не чулі такое паняцце?

Цяпер чытаюць

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?12

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Латушка: Мельнікава тэлефанавала мне ноччу і плакала36

18‑гадовы беларускі галкіпер у Канадзе ўчыніў бойку з візаві суперніка3

У Латвіі наракаюць, што Мінск захапіў іх радыёчастату — цяпер там круцяць прапаганду24

Суд пастанавіў вярнуць маці дзяцей, якія былі вывезеныя бацькам у Луганск

У Мінскім заапарку прачнулася пара мядзведзяў і вядуць актыўнае жыццё

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?21

Мужчына прачнуўся з сіняй скурай і тэрмінова паляцеў у бальніцу10

Мінскія тралейбусы павінны перастаць біцца токам1

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?12

Бабарыка: Не могуць здымацца санкцыі з прадпрыемстваў і людзей, задзейнічаных у вайне. Выпусціце палітвязняў цаной забойства ўкраінцаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць