Амерыканскі самалёт-запраўшчык KС-135 пацярпеў крушэнне на захадзе Ірака. Праіранская групоўка заявіла, што збіла яго.

KC-135. Ілюстрацыйнае фота Military Times
Паводле паведамлення Цэнтральнага камандавання Узброеных сіл ЗША, інцыдэнт адбыўся «ў дружалюбнай паветранай прасторы» на захадзе Ірака.
Праіранская групоўка «Ісламскі супраціў у Іраку», паведаміла, што збіла самалёт «у абарону суверэнітэту і паветранай прасторы нашай краіны».
На борце самалёта-запраўшчыка, які разбіўся, знаходзіліся «да шасці вайскоўцаў», піша Reuters. Невядома, ці засталіся яны жывымі.
Каментары