Грамадства3030

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Міжнародны крымінальны суд на сваім сайце змясціў паведамленне, што Офіс пракурора МКС пачаў расследаванне на зварот Літвы супраць рэжыму Лукашэнкі, «прыйшоўшы да высновы, што ёсць разумныя падставы меркаваць, што злачынствы паводле Рымскага статута былі здзейсненыя як мінімум часткова на тэрыторыі Літоўскай Рэспублікі».

Міжнародны крымінальны суд. Фота: AP

Паведамляецца, што папярэдняе вывучэнне гэтай справы праводзілася з 30 верасня 2024. Літва звярнулася да Офіса пракурора МКС

«з просьбай расследаваць меркаваныя злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя ў Рэспубліцы Беларусь (якая не з’яўляецца дзяржавай-удзельніцай МКС), заяўляючы, што частка элементаў гэтых злачынстваў была здзейсненая на тэрыторыі Літвы, якая з’яўляецца дзяржавай-удзельніцай».

Паводле вердыкту Офіса:

«Ёсць аргументаваныя падставы меркаваць, што прымусовыя дзеянні, якія прывялі да дэпартацыі, уяўлялі сабой лінію паводзін супраць рэальных або ўяўных апанентаў урада Беларусі ў адпаведнасці з дзяржаўнай палітыкай або ў яе падтрымку. Офіс прыйшоў да высновы, што меркаваныя злачынствы, здзейсненыя ўладамі, заахвочваліся або ўхваляліся на самым высокім дзяржаўным узроўні.

Таксама ёсць аргументаваныя падставы меркаваць, што гэтыя злачынствы былі ўчыненыя як частка шырокамаштабных і сістэматычных атак на цывільнае насельніцтва, улічваючы іх маштаб, колькасць ахвяр і арганізаваны характар дзеянняў».

Як адзначаецца,

«новае расследаванне ўключае злачынствы супраць чалавечнасці, такія як дэпартацыя і пераслед праз дэпартацыю ў дачыненні да любой ідэнтыфікаванай групы ці супольнасці па палітычных матывах, якія, як сцвярджаецца, былі здзейсненыя беларускімі ўладамі».

Каментары30

  • Astalavista
    12.03.2026
    Luka kaputt
  • Нарэшце
    12.03.2026
    Канец лукашызма наблiжаецца
  • Пеця Клыпа
    12.03.2026
    Судзіць будзе Народ , адкрытым судом , у́ Менску , з трансьляцыей на Тб

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў14

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром70

Былы мэр Талачынскага раёна аднавіў з руінаў 200‑гадовую капліцу6

«Яго шукае ўвесь Мінск». Мужчына вінен дзясяткі тысяч даляраў

Беларуска вядзе ў Расіі мільённы бізнэс — а дома яе палічылі дармаедкай8

Дэмакратычная партыя выйграе выбары ў Сенат ЗША3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна30

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць