У Новай Зеландыі могуць абмежаваць выкарыстанне аўтамабіляў з-за сітуацыі з Іранам
З-за асцярог дэфіцыту паліва Новая Зеландыя можа ўвесці абавязковыя дні без аўтамабіляў.

Міністр фінансаў Нікола Уіліс заявіла, што разглядаецца закон 1979 года, які абавязвае аўтамабілістаў адзін дзень на тыдзень адмаўляцца ад паездак на машыне. Парушальнікам будуць пагражаць грашовыя штрафы, піша Bild.
Згаданы закон з’явіўся пасля ісламскай рэвалюцыі ў Іране і дзейнічаў з ліпеня 1979 года па май 1980 года. Яго ўвялі з той жа мэтай — урад імкнуўся абмежаваць спажыванне паліва.
Рэагуе і авіяцыя: з-за росту цэн на керасін Air New Zealand у бліжэйшыя два месяцы мае намер скараціць 5% рэйсаў, перш за ўсё ўнутры краіны.
Новая Зеландыя моцна залежыць ад імпарту паліва. З пачатку вайны ў Іране цэны на бензін выраслі амаль на 10%, а на дызель, паводле даных Gaspy, больш чым на 20%. Міністр энергетыкі Шэйн Джонс заявіў, што наяўных у краіне запасаў хопіць прыкладна на 50 дзён.
Каментары