Свет

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Урад Злучаных Штатаў цікавіць інфармацыя пра новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі і іншых чыноўнікаў.

Rewardsforjustice.net

ЗША прапануюць узнагароду да 10 мільёнаў даляраў за інфармацыю пра ключавых кіраўнікоў КВІР і яго падраздзяленняў, паведамляе Дзярждэп

Гэтае абвяшчэнне з’явілася на фоне працяглай ваеннай кампаніі ЗША і Ізраіля супраць Ірана і пасля забойства аяталы Алі Хаменем і іншых высокапастаўленых іранскіх чыноўнікаў.

«КВІР, які ўваходзіць у склад афіцыйных узброеных сіл Ірана, адыгрывае цэнтральную ролю ў выкарыстанні Іранам тэрарызму як асноўнага інструмента дзяржаўнай палітыкі», — гаворыцца ў паведамленні. Дзярждэпартамент падкрэслівае, што КВІР нясе адказнасць за шматлікія напады на амерыканцаў і аб’екты ЗША, у тым ліку тыя, што прывялі да гібелі грамадзян ЗША.

«З моманту свайго заснавання ў 1979 годзе КВІР адыгрывае значную ролю ў рэалізацыі знешняй палітыкі Ірана. Цяпер гэтая арганізацыя кантралюе значную частку іранскай эканомікі і мае вялікі ўплыў на ўнутраную палітыку краіны», — адзначае ведамства.

У прыватнасці, амерыканскі ўрад цікавіць інфармацыя пра новага вярхоўнага лідара Ірана Маджтабу Хаменеі а таксама пра намесніка кіраўніка яго штаба Алі Ашгара Хеджазі, ваеннага дарадцу, генерал-маёра Ях’ю Рахіма Сафаві, дарадцу Алі Ларыджані, міністра ўнутраных спраў Эскандэра Маменіi і міністра разведкі і бяспекі Эсмаіла Хаціба.

Акрамя таго, ЗША шукаюць інфармацыю пра чатырох неназваных службовых асоб КВІР, фатаграфіі якіх не былі дададзены.

Каментары

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць