Свет99

Вайна з Іранам — залатая жыла для амерыканскіх нафтавікоў

У той час як свет пакутуе ад росту цэн на паліва, нафтавы сектар ЗША рыхтуецца да рэкорднага ўзбагачэння.

Танкеры ў Армузскім праліве. Фота: AP / Altaf Qadri

ЗША могуць стаць аднымі з найбуйнейшых атрымальнікаў выгады ад росту цэн на энерганосьбіты на фоне канфлікту на Блізкім Усходзе, піша Financial Times.

Аналітыкі кампаніі Rystad Energy падлічылі, што калі сярэдняя цана на нафту ў 2026 годзе ўтрымаецца на ўзроўні $100 за барэль, гэта прынясе амерыканскім вытворцам каласальныя $63,4 млрд дадатковага прыбытку. Інвестыцыйны банк Jefferies дадае аператыўныя дадзеныя: толькі за сакавік 2026 года нафтавыя кампаніі ЗША атрымаюць дадатковыя $5 млрд.

Рост цэн на нафту цісне на эканоміку ЗША, бо ў краіне выраслі цэны на бензін і дызельнае паліва, а таксама на мноства тавараў і паслуг. Аднак, у адрозненне ад нафтавых крызісаў мінулых гадоў, у гэтым выпадку ЗША самі з'яўляюцца буйным вытворцам нафты, што забяспечвае эканоміцы абарону ад найгоршых наступстваў.

Нафтавы бум дазволіць амерыканскім штатам Тэхас, Нью-Мексіка і Аляска накіраваць звышпрыбыткі на сацыяльныя праграмы і ліквідацыю дэфіцыту бюджэту. «У канчатковым выніку гэта азначае больш працоўных месцаў і больш магчымасцяў для людзей», — дадае мэр горада Хобс Джонатан Сена.

Больш за ўсё ад кан'юнктуры выйграюць сланцавыя кампаніі, чые актывы сканцэнтраваны ў ЗША. Але для такіх гігантаў, як ExxonMobil ці Chevron, сітуацыя цяжэйшая, бо іх актывы ў Персідскім заліве апынуліся пад ударам праз блакаванне Армузскага праліва.

Эксперты папярэджваюць, што калі праліў будзе заблакаваны доўга, цана можа ўзляцець яшчэ больш, што прывядзе сусветную эканоміку да цяжкіх наступстваў.

Каментары9

  • джон
    15.03.2026
    что за премиум? сигареты?
  • ::
    15.03.2026
    США всегда будет лучшей страной в мире.
  • Mara
    15.03.2026
    Харыс, По данным исследований после выборов, Трам пришел как ответ на инфляцию. За его голосовали как за того кто остановит инфляцию. А с ростом нефти инфляция будет расти

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах31

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

«Залатая эпоха Амерыкі». Трамп на з'ездзе рэспубліканцаў пахваліў сваю працу5

Лукашэнка заявіў, што Беларусь прадае калій у ЗША9

Аказваецца, Коля Лукашэнка служыць у арміі71

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны20

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах31

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць