Грамадства11

Бухгалтарка прагуляла ў анлайн-казіно 70 тысяч рублёў, якія належалі фірме

Грошы яна выводзіла на свой рахунак тры гады.

У Мінску будуць судзіць 41‑гадовую бухгалтарку, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Жанчына са снежня 2017 года працавала па сумяшчальніцтве галоўным бухгалтарам у адным з прыватных прадпрыемстваў. Са студзеня 2023 года па студзень 2026‑га яна, складаючы ілжывыя плацежныя даручэнні, перавяла на свой банкаўскі рахунак амаль 72 тысячы рублёў, якія належалі фірме. Усяго 199 пераводаў. Сумы кожны раз былі рознымі — ад 300 да тысячы рублёў.

Гэтыя грошы бухгалтарка траціла ў тым ліку на стаўкі ў анлайн-казіно.

У выніку на жанчыну завялі крымінальную справу. Яе абвінавачваюць у крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 210 КК). Па гэтым артыкуле пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 12 гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

Раней жанчына не была судзімая.

Каментары1

  • Витя Лукашенко
    15.03.2026
    Нужно больше рекламы казино, что бы в каждом лифте, тролейбусе и каждом отделении банка в кредитных отделах.

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Ці хоча беларуская моладзь пераехаць і куды? Вынікі апытання12

КНДР выпрабавала электрамагнітную бомбу, якая здольная выклікаць блэкаўты2

У Літве раскрылі міжнародную групу, што планавала палітычныя забойствы. Сярод злачынцаў ёсць беларусы4

Юнак расказаў, як канспектаваў рускамоўныя лекцыі беларускай лацінкай. Гэта выклікала даміно ўспамінаў з БНТУ, БДТУ і БДУ3

Дэфіцыт расійскага бюджэту за першы квартал аказаўся большы, чым планавалася на год5

Трамп паабяцаў аднавіць масаваныя абстрэлы Ірана ў выпадку невыканання сапраўднага пагаднення1

«Каралева кетаміну» атрымала 15 гадоў турмы па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

Ілля Протас дэбютаваў у НХЛ

«Згадайце гэты кавалак лёду!» Трамп сустрэўся з генеральным сакратаром НАТА і зноў загаварыў пра Грэнландыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек4

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць