Свет1919

Трамп: Калі НАТА адмовіцца дапамагаць з Армузскім пралівам, Альянс чакае «вельмі дрэнная будучыня»

«У нас ёсць такая рэч, як НАТА… Мы былі вельмі добрымі», — сказаў прэзідэнт ЗША. 

Фота: Alex Brandon / AP

Дональд Трамп сказаў, што НАТА чакае дрэнная будучыня, калі Альянс адмовіцца дапамагчы Вашынгтону гарантаваць бяспеку сітуацыі ў Армузскім праліве, пра гэта прэзідэнт ЗША заявіў у інтэрв'ю Financial Times.

Прэзідэнт ЗША таксама адзначыў, што ЗША не былі абавязаныя дапамагаць з Украінай.

«У нас ёсць такая рэч, як НАТА… Мы былі вельмі добрымі. Мы не мусілі дапамагаць ім (краінам ЕС) з Украінай. Украіна знаходзіцца за тысячы міль ад нас… Але мы дапамаглі ім. Цяпер паглядзім, ці дапамогуць яны нам. Бо я даўно казаў, што мы будзем побач з імі, але яны не будуць побач з намі. І я не ўпэўнены, што яны будуць побач», — сказаў ён.

Паводле слоў Трампа, Еўропа і Кітай атрымліваюць значную частку сваёй нафты праз Армузскі праліў, таму павінны далучыцца да падтрымання «парадку», бо самі з’яўляюцца бенефіцыярамі гэтага ключавога маршруту.

«Цалкам лагічна, што тыя, хто атрымлівае выгаду ад праліва, дапамогуць забяспечыць, каб там нічога дрэннага не адбылося», — дадаў ён.

Прэзідэнт ЗША заявіў у суботу, што многія краіны накіруюць ваенныя караблі, каб захаваць Армузскі праліў адкрытым.

Таксама Трамп сказаў, што Злучаныя Штаты цалкам перамаглі Іран у ваенным, эканамічным і іншых аспектах, але краіны свету павінны паклапаціцца пра бяспеку Армузскага праліва.

Каментары19

  • Як
    16.03.2026
    Рыжик обделался
  • Brandon Żukoŭski Cincinnati
    16.03.2026
    Брава Донні ! 🇺🇸
    Разганяй трацкістау́ !
  • Axel Justas
    16.03.2026
    Дык ты ж там усіх ужо тры разы перемог, Доні?! Нашто табе тое НАТА?

Цяпер чытаюць

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Аўтападборшчык паказаў якасць афарбоўкі новых Belgee: месцамі бачны толькі грунт11

Ці можна рабіць сэлфі ў прымерачнай крамы? Адвакатка патлумачыла, што дазволена

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Барселоне акцыі пратэсту завяршыліся сутыкненнямі з паліцыяй і рабаваннямі1

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне2

Масква згадзілася на ўдзел Еўропы ў перамовах па Украіне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць