Свет

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што за чатыры гады поўнамаштабнай вайны ён чуў шмат розных паведамленняў.

Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Украіна не баіцца пагроз з боку Ірана, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю i24news, піша УНІАН.

Паводле слоў Зяленскага, за апошнія чатыры гады, гэта значыць з пачатку поўнамаштабнага расійскага ваеннага ўварвання ва Украіну, ён чуў шмат такіх паведамленняў.

«Глядзіце, нічога новага. Я чуў за гэтыя чатыры гады шмат розных паведамленняў. Мы не баімся ніякіх такіх паведамленняў. Мы жывём у такіх паведамленнях штодня апошнія чатыры гады, мінімум чатыры, але ў асноўным 12 гадоў. Таму для нас гэта не нешта новае», — заявіў прэзідэнт Украіны.

Таксама ён з упэўненасцю заявіў, што Расія дапамагае Ірану, пастаўляючы беспілотнікі, паколькі ў збітым на Блізкім Усходзе шахедзе былі выяўлены расійскія дэталі.

«Так, я ўпэўнены. Мы бачылі некаторыя дэталі з аднаго з «шахедаў», які быў знішчаны ў адной з краін Блізкага Усходу. Гэта былі расійскія дэталі. Мы ведаем гэта, бо іранцы іх не выраблялі. Таму я думаю, гэта азначае, што расіяне таксама дапамагаюць ім, як іранцы дапамагалі ім на самым пачатку вайны, калі яны далі ім «шахеды», — адзначыў Зяленскі.

На мінулым тыдні старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы парламента Ірана Ібрагім Азізі заявіў, што любая дапамога Украіны Ізраілю, уключаючы беспілотнікі, робіць усю ўкраінскую тэрыторыю «законнай мэтай» для ракетных удараў Тэгерана.

Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў Украіны Георгій Ціхі нагадаў, што іранскі рэжым гадамі падтрымлівае забойствы ўкраінцаў, паколькі дае Расіі дроны і тэхналогіі для вайны супраць Украіны. Ціхі назваў абсурднымі пагрозы Украіне з боку прадстаўнікоў гэтай краіны.

Ён дадаў, што «гэта ўсё роўна, што серыйны забойца апраўдваў бы свае злачынствы, спасылаючыся на крымінальны кодэкс».

Каментары

Цяпер чытаюць

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця10

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Усе навіны →
Усе навіны

Джон Коўл пасля вяртання з Мінска сустрэўся з кіраўнікамі Літвы12

За апошнія 14 гадоў мядзведзяў у Беларусі стала ў 10 разоў больш3

Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена выйграла гонку на лыжаролерах у Мінску11

У Мазыры жыллё, якое планавалася для льготнікаў, зрабілі арэндным6

У Брэсце прадаюць маленечкую аднапакаёўку, дзе пасля застануцца жыць маці і дачка. У чым прыкол?6

Беларускі акцёр праводзіць у Беластоку касцюмаваныя экскурсіі3

«Гуляйце ў відэагульні або будзеце тупымі!» Што за даследаванне працы мозгу так усхвалявала Ілана Маска3

Малады беларус не хацеў сядзець у Расіі за наркотыкі, таму прыдумаў, як хутка выйсці з калоніі — і выйшаў на ўкраінскія пазіцыі пад Пакроўскам4

Дзе працуюць новыя сваякі Ірыны Абельскай?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця10

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць