Вайна

Баявы дрон заляцеў на тэрыторыю Малдовы

17 сакавіка 2026 года на тэрыторыю Малдовы заляцеў баявы беспілотнік. Яго абломкі знайшлі памежнікі каля вёскі Тудора, прыкладна за паўкіламетра ад мяжы з Украінай. Інцыдэнт адбыўся раніцай, каля дзясятай гадзіны па мясцовым часе.

Фота: t.me/prima_sursa_md

На месца падзеі адразу прыбылі спецыялісты, каб праверыць, ці ёсць пагроза, і абясшкодзіць дрон. Жыхароў з найбліжэйшай тэрыторыі часова эвакуявалі. Пазней высветлілася, што беспілотнік быў з выбуховым зарадам і заставаўся небяспечным. Яго знішчылі з дапамогай кантраляванага выбуху.

Дакладна не паведамляецца, каму належаў гэты дрон, але знешне ён падобны да мадэляў тыпу Shahed, якія выкарыстоўваюцца расійскай арміяй.

У той жа дзень раніцай стала вядома, што расійскія войскі нанеслі моцны ўдар па Адэскай вобласці ва Украіне. Пацярпелі энергетычныя, прамысловыя і партовыя аб’екты, на месцах удараў узніклі пажары. Загінулых і параненых не было, але ў некаторых населеных пунктах узніклі праблемы з электрычнасцю, а важныя аб’екты пераключылі на рэзервовыя крыніцы энергіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Беёнсэ стала першай артысткай, якую намінавалі на «Грэмі» 100 разоў1

Расійскі хакеіст, які амаль усю кар'еру гуляў у Беларусі, пайшоў заваёўваць Украіну і загінуў1

30‑гадовы блогер Максім Пушкін зрабіў другую перасадку валасоў. Колькі заплаціў?16

Зніклага расійскага Z-ваенкара Раманава маглі абвінаваціць у дзяржздрадзе5

Па справе абразы доктаркай жанчыны з інваліднасцю на яе працы праводзяць праверку6

Жанчына набыла цукеркі «Бутэлечкі», у якіх усярэдзіне не было лікёру. Чаму так?5

У Мінску пачалі будаваць новы касцёл8

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны92

Трамп лічыць, што Пуцін ва Украіне мог бы дзейнічаць і больш жорстка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет40

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць