Грамадства11

Як у Заслаўі мужчына кіруе дзіцячым садком

Рыгор Полазаў гатовы паспрачацца са сцвярджэннем, што праца ў дзіцячым садку — справа жанчын.

У 2008 годзе ён прыйшоў у сад №4 Заслаўя простым выхавацелем, а сёння ўзначальвае дзіцячы сад №2 і паспяхова кіруе жаночым калектывам. «Прысталічча» пабывала ў гасцях у незвычайнага загадчыка.

Свайго «садкоўскага» досведу ў яго не было — ён выхоўваўся дома, а дзяцінства прайшло ў Казані. Пасля школы разам з сябрам вырашылі паступаць у БДПУ. Рыгор абраў спецыяльнасць педагога-псіхолага. Працоўны досвед пачаў набываць з 2008 года ў дзіцячым садзе №4 Заслаўя, дзе працаваў і выхавальнікам, і псіхолагам.

«Я доўга працаваў выхавальнікам, псіхолагам, але работа загадчыка… Гэта іншы свет. Я ведаў, як выхоўваць дзяцей, але як працуе «кухня», як пішуцца горы справаздач, як вырашаюцца гаспадарчыя пытанні — гэта велізарны новы пласт ведаў! Давялося вучыцца ўсяму і ва ўсіх. На шчасце, калектыў тут быў моцны, зладжаны, з вялікім стажам», — кажа ён.

Мужчына кажа, што самым складаным быў пераход ад дакументацыі выхавальніка, дзе 5—7 папер, да цэлага стосу дакументаў.

«Гэта каласальны аб’ём. Але калі ўнікаеш у кожную дробязь, у патрабаванні і нормы, разумееш: малыя — асаблівая катэгорыя, без маніторынгу і строгіх правілаў тут ніяк», — зазначае ён.

«Калі з’яўляецца вольная хвіліна, раніцай абавязкова праходжу па групах, вітаюся з дзецьмі, з супрацоўнікамі. Хлопчыкі расказваюць свае навіны», — кажа загадчык.

Нягледзячы на тое, што ён адзіны мужчына ў педагагічным калектыве, Рыгор Аляксандравіч не адчувае сябе «белай варонай». Наадварот, ён перакананы, што мужчынскі погляд у рабоце дзіцячага садка неабходны для гарманічнага развіцця дзяцей: «Гэта як тата ў сям’і — прыклад паводзін, так і ў садку патрэбны мужчына, асабліва для хлопчыкаў. Сённяшнія дзеці нічым не адрозніваюцца ад тых, хто даўно вырас і ўжо сам стаў бацькам. І тыя, і іншыя марылі і мараць пра прафесіі пажарнага, касманаўта або вайскоўца. Таму ў нас частыя госці — супрацоўнікі МНС, ДАІ».

Але важныя не толькі «мужчынскія» актыўнасці.

Загадчык лічыць, што аснова выхавання — гэта дабрыня і падтрымка: «Усім дзецям патрэбныя цяпло, абдымкі, эмацыйная абарона. Гэта не школа, а нешта сярэдняе паміж домам і навучальнай установай».

Каментары1

  • Класіка
    18.03.2026
    100% жаночы калектыў, толькі з'явіўся мужчына, яго, канешне ж, адразу ў кіраўнікі, кім жа яшчэ можа быць мужчына.

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

На жыхара Слоніма, які скардзіўся на пераслед за лайк, зроблены ў 2016 годзе, завялі крымінальную справу6

«Фінскі палітык», якога штодня цытуюць крамлёўскія і лукашысцкія СМІ, аказаўся сантэхнікам без грамадзянства Фінляндыі14

КВІР пацвердзіў гібель кіраўніка ваенізаванага апалчэння «Басідж»6

Успрыманне Трампа Масквой змянілася, загаварылі пра вераломства і ненадзейнасць9

Кая Калас: Еўропа спрабавала адгаварыць Трампа ад канфлікту з Іранам, але ЗША з ЕС не кансультаваліся4

Памёр патрыярх Грузіі Ілія ІІ

У месенджары Max Салаўёў дадаецца аўтаматычна, а адпісацца ад яго цэлы квэст5

Марына Адамовіч вярнулася дахаты6

Трамп заявіў, што ЗША больш не маюць патрэбы ў дапамозе краін НАТА15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі13

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць