У барысаўскім мікрараёне Печы паставілі знак «небяспечны паварот», але перавернуты — вострым канцом уніз, піша «Мінская праўда». У выніку атрымалася нешта, чаго няма ў ПДР.

На слупе ўсё выглядае звычайна: папераджальны трохкутнік і знак абмежавання хуткасці да 40 км/г. Але з-за таго, што знак усталяваны дагары нагамі, становіцца незразумела, што менавіта ён абазначае. Гэта выклікала шмат жартаў і здзіўлення сярод мясцовых жыхароў — нехта нават падумаў, што гэта новыя правілы або нейкі эксперымент.
Пазней высветлілася, што ніякай навінкі тут няма. У ДАІ патлумачылі, што знак проста паставілі з парушэннем тэхнічных патрабаванняў — інакш кажучы, зрабілі гэта няправільна. У найбліжэйшы час абяцаюць усё выправіць.

Звычайна такі знак папярэджвае пра небяспечны паварот направа ці налева і патрабуе загадзя знізіць хуткасць, бо дарога можа быць з абмежаванай бачнасцю або рэзкім закругленнем.
Каментары
Чаго незразумела?