Свет22

Зяленскі: Расія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана

У выніку ўдару па авіябазе былі параненыя 12 амерыканскіх вайскоўцаў і знішчаны дарагі амерыканскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання AWACS.

Фота: Sean Gallup / Getty Images

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія тройчы ажыццяўляла спадарожнікавую здымку авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі за некалькі дзён да таго, як Іран нанёс удар па гэтым аб’екце і параніў амерыканскіх вайскоўцаў, піша «Украінская праўда».

Падчас інтэрв’ю NBC News Зяленскі падзяліўся вытрымкай з штодзённай справаздачы, якую ён атрымлівае ад украінскіх спецслужбаў.

У справаздачы адзначалася, што расійскія спадарожнікі зрабілі здымкі авіябазы «Прынц Султан» у Саудаўскай Аравіі 20, 23 і 25 сакавіка.

27 сакавіка Іран нанёс удар па базе, на якой дыслакуюцца амерыканскія і саудаўскія войскі. Паводле звестак амерыканскіх чыноўнікаў, у выніку ўдару былі параненыя 12 амерыканскіх вайскоўцаў. СМі паведамілі таксама, што быў знішчаны дарагі амерыканскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання AWACS.

Зеленскі адзначыў, што, зыходзячы з вопыту Украіны, неаднаразовае фатаграфаванне аб’ектаў Расіяй на працягу некалькіх дзён з’яўляецца прыкметай падрыхтоўкі да нападу.

«Мы ведаем, што калі яны робяць здымкі адзін раз, то рыхтуюцца. Калі робяць здымкі другі раз, гэта падобна на сімуляцыю. У трэці раз гэта азначае, што праз адзін-два дні яны атакуюць», — сказаў ён.

У той жа час NBC News адзначае, што Зяленскі не прывёў доказаў адносна расійскіх спадарожнікавых здымкаў, а таксама не паведаміў, як Украіна пра гэта даведалася.

Зяленскі заявіў, што «на 100%» упэўнены: Расія перадае такую разведывальную інфармацыю Ірану, каб дапамагчы яму наносіць удары па амерыканскіх войсках на Блізкім Усходзе.

«Я лічу, што Расія зацікаўленая ў тым, каб дапамагаць іранцам. І я не веру — я ведаю — што яны абменьваюцца інфармацыяй… Ці дапамагаюць яны іранцам? Вядома. На колькі працэнтаў? На сто працэнтаў», — сказаў украінскі прэзідэнт.

Ён таксама выказаў меркаванне, што кіраўнік Расіі Уладзімір Пуцін спадзяецца на «доўгую вайну на Блізкім Усходзе».

«[Пуцін] атрымлівае выгаду, немалую выгаду, ад гэтай вайны», — сказаў Зяленскі, паказаўшы на рост цэн на нафту і часовую адмену некаторых амерыканскіх санкцый у дачыненні да расійскай нафты, што азначае дадатковыя даходы для Крамля.

Каментары2

  • Таму дэкаланізацыя імперыі адзіны шлях
    29.03.2026
    "Зяленскі: pасія тройчы здымала авіябазы ЗША ў Саудаўскай Аравіі перад ударам Ірана" а калі маскоўская імерыя дзейнічала па іншаму ? імерыя хана джучы заўсёды змагалася з ліберальна - дэмакратычным захадам. Таму дэкаланізацыя імперыі адзіны шлях ...
  • Вораг грамадзкасьці
    29.03.2026
    Адказ непазьбежны

Цяпер чытаюць

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя

Усе навіны →
Усе навіны

Год ціхай барацьбы. Як пачуваецца Тадэвуш Кандрусевіч, які ўжо больш за год праходзіць хіміятэрапію

«Адпілавала адзін блін ад бервяна і зразумела: гэта маё». 23‑гадовая майстарка лесу з Вілейкі пра валку дрэў і працу ў лясніцтве1

Аэрапорты Масквы спынілі працу пасля налёту беспілотнікаў1

Камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны выступіў з беспрэцэдэнтнымі пагрозамі на адрас Лукашэнкі, якога назваў «гаўляйтарам»94

Галоўную медсястру Цэнтральнай раённай паліклінікі Баранавічаў асудзілі за палітыку і выкінулі з працы8

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура18

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя11

Вялікая атака дронаў на Маскву і вобласць. Ёсць ахвяры, гарыць нафтаналіўная станцыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць