У анексаваным Расіяй Крыме грамадзяніна Беларусі Аляксея Тамашова асудзілі за нібыта шпіянаж на карысць Украіны. У 2024 годзе яму прызначылі 14 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Цяпер ён адбывае пакаранне ў калоніі № 4 у горадзе Пугачоў Саратаўскай вобласці, піша «Радыё Свабода».

Паводле звестак праваабаронцаў, пэўны час Тамашова трымалі ў штрафным ізалятары.
Мужчыну затрымалі ў маі 2024 года, імаверна ў Севастопалі. Яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта перадаваў украінскім спецслужбам інфармацыю пра размяшчэнне і перамяшчэнне расійскіх войскаў і тэхнікі, а таксама ў нелаяльнасці да палітыкі Расіі. Прысуд вынес суд у Севастопалі.
Праваабаронцы з Крымскататарскага рэсурснага цэнтра адзначаюць, што пасля затрымання Аляксею Тамашову прызначылі прымусовае назіранне ў псіхіятра, а ў самім прысудзе не было канкрэтна сфармуляваных абвінавачанняў. Фактычна сцвярджалася, што ён мог нешта перадаць або нанесці шкоду, але дакладных доказаў гэтага ў рашэнні не прыводзілася.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары