Грамадства3636

«З пяці варыянтаў тры кватэры здаваліся толькі грамадзянам Беларусі». Расіяне пераехалі ў Гомель пасля атакі УСУ на Бранск — што іх дзівіць?

Сям’я Лебедзевых — Дар’я і Валерый — яшчэ некалькі тыдняў таму жыла ў Бранску. Пераехаць у Беларусь яны канчаткова вырашылі пасля ракетнай атакі УСУ 10 сакавіка — тады цэллю ўкраінскіх вайскоўцаў у Бранску стаў вайсковы завод «Крэмній Эл».

Дар’я і яе муж Валерый.

Што іх здзіўляе ў Беларусі?

«У Беларусі размаўляюць па-руску. Паўсюль. Усе размаўляюць па-руску! З відавочных плюсоў — кнігі прадаюцца на рускай мове», — адзначыла пазітыўны момант для сябе расіянка. «А яшчэ тут вельмі папулярныя рынкі — я проста абажаю гэтую эстэтыку. Людзі рэгулярна ходзяць туды па свежую гародніну, фрукты і выпечку. Асартымент там большы, чым у сеткавых крамах. І што немалаважна — паўсюль прымаюць расійскія карткі».

@dashokerl

знакомлю вас с Кузей! вторая собачка на подходе, готовится сниматься

♬ Bossa Nova jazz that seems to fit in a cafe(1433079) - TAKANORI ONDA

Радуецца сям’я і таму, што нарэшце можа карыстацца ўсімі сацсеткамі без VPN, есці смачныя дранікі і кайфаваць ад таго, што «нічога не адбываецца, усё спакойна, людзі проста кайфуюць» (на апошняе ім ужо запярэчылі беларусы, правёўшы лекцыю па дыктатуры і палітвязнях).

Сярод мінусаў жа Дар’я ў сваім тыктоку агучвае наступныя рэчы:

«Тут досыць мала кватэр на арэнду. Калі мы прыехалі, у нас было пяць варыянтаў, тры з якіх здаваліся толькі грамадзянам Беларусі. Быў той яшчэ квэст, калі шчыра. Дарэчы, важна ведаць, што тут не працуе «Авіта».

Як гаспадыню двух сабак дзяўчыну непрыемна ўразіла стаўленне да жывёл у Гомелі.

«Большая частка ўстаноў тут не дог-фрэндлі. Але часам атрымліваецца дамовіцца, каб пранесці сабаку на руках».

Адзначыла блогерка і розніцу ў асартыменце лекаў. Але агулам пакуль расіянам усё падабаецца.

«Мы змясцілі сваё жыццё ў дзве каробкі і пакінулі месца, якое я лічыла сваім домам. Выехалі прыхапкам у незапланаваную эміграцыю. З аднаго боку сумна, але агулам нам падабаецца».

Каментары36

  • Тамаш
    06.04.2026
    Людзі як людзі. Бягуць ад вайны. Але і вязуць сюды вайну. Бо расейская мова гэта вайна. А на роднацй мове мясцовыя не размаўляюць. У іх няма роднай. Яны бязродныя.
  • 67
    06.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хрыч
    06.04.2026
    Не нравится мне это все... "Чует моё сердце, что мы на пороге таки грандиозного шухера" (с)

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?8

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

Дызайнерка стварае шыкоўныя інтэр'еры з беларускім каларытам ФОТЫ4

МТЗ пачаў вырабляць па 90 супертрактароў за месяц11

УСУ нанеслі паўторны знішчальны ўдар па НПЗ і порце ў Туапсэ19

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?8

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць