Грамадства1313

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства

«Па прапанове амерыканцаў (не я сам — яны мяне папрасілі) я быў уцягнуты ў гэтую праблему», — заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт дзеянняў наконт Венесуэлы, але яны стварылі глупства. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым, піша БелТА.

«Ім (ЗША) пастаянна кажу, адкрыта кажу, дзе яны няправыя. З Мадура не маюць рацыю — глупства стварылі. Я папярэджваў.

Па прапанове амерыканцаў (не я сам — яны мяне папрасілі) я быў уцягнуты ў гэтую праблему. І я ім прапанаваў ідэальны варыянт. Ідэальны варыянт! Але яны пайшлі сваім шляхам. Дональд хацеў неяк дагадзіць вайскоўцам», — заявіў ён.

«Ну і што яны зрабілі? Заўсёды трэба думаць: крок зрабіў, а што потым? Ну што цяпер? Якую можна прышыць віну ў наркагандлі Мадура? У чым яго можна абвінаваціць? Ну дакажыце, што ён узначальваў нейкі там картэль. А тое, што наркатой гандлюе ўвесь свет, дык гэта так», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Правялі нейкую аперацыю, схапілі чалавека. Ну і што? Усяму свету паказалі, хто ёсць хто. Але галоўнае — а што далей? Таму гэта яшчэ тэма для майго абмеркавання з кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі», — дадае ён.

Лукашэнка сказаў, што ў яго ёсць прапанова выйсці з гэтай сітуацыі.

«І калі яны хочуць годна і прыгожа выйсці з гэтай сітуацыі, мы гатовыя з Дональдам у гэтых адносінах працаваць, — заявіў палітык. — Ён прагматычны чалавек. Я таксама. Таму, думаю, што мы абмяркуем гэтую праблему. Я не хачу сказаць, што я тут галоўны дарадца і я тут магу з ім вырашыць нейкую праблему. Не. Але свой пункт гледжання я магу выказаць».

Каментары13

  • Ёсік
    16.02.2026
    Чакаем ад амерыканцаў абвяржэньня словаў гэтага псіхічна хворага хлуса.
  • Лейцар коркавы
    16.02.2026
    А што не тое зрабілі ЗША? Што адбылося далей? Нафта на кубу, у расею не цячэ, кошты не падскочылі, апазіцыю выпускаюць з турмаў, дык усё больш-меньш нармалёва. Стратэг хрэнаў.
  • Магiлёуская вабластная псiхбальнiца
    16.02.2026
    "Мы с Дональдам"

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі57

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

«Дык якія ж вялікія ў вас шляхцічы былі!» Прэм'ер Ірландыі пажартаваў, прымаючы ад Ціханоўскай слуцкі пояс14

Яшчэ два спадарожнікі расійскага аналага Starlink пачалі падаць на зямлю4

«Белтэлекам» пакуль адмяніў анансаванае павышэнне тарыфаў

У Лідзе бабуля падарыла кватэру ўнучцы, а пасля вяртала яе праз суд

Людзі, эвакуяваныя з Алешак, ужо ва Украіне3

У Японіі цягнік сышоў з рэек пасля сутыкнення з мядзведзем3

Адкуль у Ціханоўскага крыўда праз грошы на зубы? Разбіраемся ў гісторыі32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу5

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць