Свет11

Іран заявіў пра гатоўнасць абмяркоўваць з ЗША ступень узбагачэння ўрану

Іран заявіў, што гатовы да перамоў з ЗША па ключавых пытаннях — у тым ліку адносна ўзроўню ўзбагачэння ўрану і бяспечнага суднаходства ў Армузскім праліве, паведамляе The Moscow Times.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Majid Saeedi/Getty Images

Прадстаўнік іранскага МЗС Эсмаіл Багаі адзначыў, што тэма ўзбагачэння ўрану не новая: Тэгеран і раней заяўляў пра гатоўнасць абмяркоўваць як сам працэс, так і яго маштабы. Аднак Іран настойвае, што мае права развіваць ядзерную праграму ў адпаведнасці са сваімі патрэбамі.

Акрамя гэтага, Іран можа разгледзець магчымасць бяспечнага праходу цывільных суднаў праз частку Армузскага праліва, якая прымыкае да Аману. Гэта магчыма пры ўмове, што ЗША пагодзяцца на пэўныя патрабаванні Тэгерана і будзе дасягнута дамоўленасць, якая выключыць новыя атакі супраць Ірана. Пры гэтым пакуль незразумела, ці будзе забяспечаны праход для ўсіх суднаў без выключэння і ці будуць знятыя магчымыя мінныя загароды.

Каб паспець дамовіцца, бакі абмяркоўваюць падаўжэнне дзейнага перамір’я яшчэ на два тыдні. Цяпер яно павінна скончыцца 21 красавіка. Перамовы працягваюцца, і, паводле інфармацыі крыніц, ужо ёсць пэўны прагрэс — бакі наблізіліся да папярэдняга пагаднення аб спыненні вайны.

Тым не менш, канчатковае пагадненне пакуль не гарантаванае, бо паміж Іранам і ЗША застаюцца сур’ёзныя рознагалоссі. Чакаецца, што новы раўнд перамоў можа адбыцца ў найбліжэйшыя дні, але дакладная дата яшчэ не вызначаная.

Каментары1

  • Жвір
    15.04.2026
    "Іран можа разгледзець магчымасць бяспечнага праходу цывільных суднаў праз частку Армузскага праліва, якая прымыкае да Аману."

    Якое нахабства, на мяжы зьдзеку. Хто ўвогуле даў ім права распараджацца суднаходствам у чужых тэрытарыяльных водах ? Бач, яны згодныя гарантаваць бясьпечную навігацыю ў тэрводах Амана!...

    "Тэгеран і раней заяўляў пра гатоўнасць абмяркоўваць як сам працэс, так і яго маштабы." -> Толькі чамусьці ўзровень узбагачэньня атрымліваўся прыдатны для стварэньня я.з. Пэўна праз недагляд, варылі адно, а зварылі іншае... Бывае...:)

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй47

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Матроса-выратавальніка збілі з-за заўвагі выйсці з вады. «Я яшчэ і вінаваты»4

У цэнтры Баранавічаў пачалі зносіць пасляваенны квартал драўлянай забудовы7

Раптоўна памёр старшы пракурор Віцебскай вобласці Андрэй Шклярэўскі12

Майстра аўтацэнтра «Рэно» з Мінска пасадзілі за дапамогу рэпрэсаваным, а пасля завялі яшчэ адну справу2

27‑гадовым памёр адзіны сын Сіндзі Кроўфард, мадэль Прэслі Гербер2

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй47

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць